Темы

“Зямля мая — Кіраўшчына”

“Зямля мая — Кіраўшчына”

poyutkomkir

 

Пад такой назвай адбыўся раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, прысвечаны 80-годдзю ўтварэння раёна. У ім прынялі ўдзел вучні       9 устаноў адукацыі. яны чыталі вершы, выконвалі песні аб родным горадзе, Радзіме, мужнасці, сяброўстве і вернасці.

У намінацыі “Саліст-вакаліст” (узроставая катэгорыя ад 6 да 9 гадоў) пераможцамі сталі Віялета Халатава з гімназіі горада, Ангеліна Дзям’янава з Баравіцкай і Крысціна Русава з Дабаснян-скай СШ. Ва ўзроставай катэгорыі ад 10 да 13 гадоў першыя тры месцы адпаведна размеркаваны паміж Ганнай Мурашка з гімназіі горада, Таццянай Салановіч з Любоніцкай СШ і Дар’яй Навіцкай з Мышкавіцкай СШ. Аліна Стэльмакова з СШ №1, Ганна Дзмітрыева з Дабаснянскай СШ і Вольга Акуліч з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска прызнаны лепшымі ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 18 гадоў.
Лепшымі ў намінацыі “Вакальныя ансамблі” сталі: квартэт Жыліцкай СШ, трыо Любоніцкай СШ, дуэт СШ №1.
У намінацыі “Чытальнік” вызначыліся: Сафія Жураўлёва і Сабрына Лук’яненка з гімназіі горада (першае і другое месцы), трэцяе месца падзялілі Аляксей Сухараў і Анастасія Харкова са Скрыпліцкай СШ (узроставая катэгорыя ад 6 да 9 гадоў). Ва ўзроставай катэгорыі ад 10 да 13 гадоў — Марыя Арлоўская з Мышкавіцкай СШ, Піліп Шашко з гімназіі горада, Аляксей Палазкоў з Мышкавіцкай СШ. Ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 18 гадоў перамогу атрымала Аліна Сіманенка з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.
Выдатныя вынікі ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” паказалі члены аб’яднання “Імпульс” ЦДАДіМ. Другое месца — у Яўгеніі Фірагінай і Андрэя Раманава з Мышкавіцкай СШ. На трэцім месцы — танцавальны калектыў са Скрыпліцкай СШ.
У намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” вы-значыліся Аляксандр Чудапал з Любоніцкай СШ і Аліна Дырыкава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, а ў намінацыі “За актыўны ўдзел” адзначана Вікторыя Ільінчык з Любоніцкай СШ.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Святлана
КАСПЯРОВІЧ,
педагог-арганізатар ЦДАДіМ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость