Темы

Галоўнае — імкненне да перамогі

Галоўнае —  імкненне да перамогі

Наш ваенна-патрыятычны клуб “Шчыт” працуе на базе раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з верасня бягучага года. Сваёй задачай ставім умацаванне здароўя выхаванцаў на падставе заняткаў фізкультурай і спортам з выкарыстаннем як агульных, так і прымяняемых у рукапашным баі практыкаванняў, метадаў і сродкаў. Такім чынам імкнемся фарміраваць у дзяцей інтарэс да службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе яны змогуць спаўна праявіць сябе як мужчыны, праверыць свае сілы і навыкі, загартаваць характар.
Насычаная праграма работы клуба дазваляе выхаванцам выявіць у сабе лепшыя якасці: сілу духа, мужнасць, таварыскасць, фізічную падрыхтоўку. Рабяты атрымліваюць навыкі самаабароны, вядзення рукапашнага бою, спартыўнага кідання дроцікаў і нажа, стральбы з пнеўматычнай зброі, умення арыентавацца на перасечанай мясцовасі і г.д. А найлепшы спосаб праверкі за-сваення ведаў і навыкаў — спаборніцтвы.
І вось у пачатку лістапада ў нас адбыліся першыя клубныя спаборніцтвы па кіданні дроцікаў і стральбе “Снайпер — восень 2011”. Удзел у іх прынялі навучэнцы гімназіі г.Кіраўска, СШ №1 і ліцэя №15. Усе ўдзельнікі былі падзелены на дзве ўзроставыя групы: да 2000 года нараджэння і маладзей.
Найбольшы інтарэс у рабят выклікалі спабор-ніцтвы па стральбе, якія праводзіліся з палажэння стоячы, з калена і лежачы. Дроцікі ў мішэнь кідалі з 4-х, 3-х і 2-х метраў. Па суме набраных у двух відах спаборніцтваў балах выявілі пераможцаў. Імі сталі: у першай узроставай групе — Павел Астаповіч з СШ№1, Раман Прыгажаеў з гімназіі і Яраслаў Гунаеў з СШ№1, у другой групе — Кірыл Падаляк з СШ№1, Дзмітрый Сцепановіч з гімназіі і Уладзіслаў Афунда з СШ№1.
Рабяты, якія на гэты раз не выйшлі ў пераможцы, не павінны засмучацца, бо падобныя спаборніцтвы плануем праводзіць рэгулярна, і ў кожнага ёсць магчымасць і выйсці ў лідары.
Асноўнай інтрыгай выніковых спаборніцтваў, якія пройдуць у канцы навучальнага года, стане выяўленне абсалютнага снайпера сярод пераможцаў.
Анатоль СЦЕПАНОВІЧ,
кіраўнік клуба “Шчыт”.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость