“Лялькі маёй Кіраўшчыны”

“Лялькі маёй Кіраўшчыны”

_MG_7152 _MG_7168 _MG_7192

На другім паверсе раённага Дома культуры ў фае распачала сваю работу выстава “Лялькі маёй Кіраўшчыны”, наладжаная ў межах правядзення абласнога агляду-конкурсу “Магілёўская лялька ў рэгіянальным строі”. Тут прадстаўлены творчыя работы майстроў і ўмельцаў з нашага раёна. Кожны з удзельнікаў уклаў сваю душу, фантазію і цярплівасць у стварэнне лялек нашага рэгіёна.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы, на якое сабраліся дзеці і дарослыя, ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадстаўлена начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэю Карпуку.
Было адзначана, што, узнікнуўшы шмат часу таму, лялька не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але, перажыўшы некалькі этапаў свайго развіцця, ператварылася ў прадмет глыбокага навуковага даследавання.
Спачатку лялька служыла татэмам і абрадавым сімвалам, дастаткова марудна ператвараючыся ў выключна забаўляючы дзіцяці прадмет.
Яшчэ не было лялечных магазінаў, а ў кожнай сям’і былі свае лялькі. Гэта не проста цацка, а частка духоўнага багацця кожнага народа. “Согрета человеческим теплом тех рук, что эту куклу создавали, лелеяли, ночами обшивали, теперь она несет тепло в твой дом…”, — сказаў паэт.
У пачатку ХХ стагоддзя “Лялечныя забавы” сталі любімым масавым гуляннем, менавіта тады ўзнікла ідэя ўнесці гэтае свята ў агульны дзяржаўны і царкоўны каляндар. Гэтак у лялькі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, з’явілася сваё свята, на якое кожная майстрыха старалася зрабіць самую прыгожую ляльку “Забавушку”.
Пазней гэтая традыцыя знікла, і толькі ў 2008 годзе група энтузіястаў і аматараў беларускай лялькі вырашыла адрадзіць яе. З 2010 года 16 лістапада прынята лічыць Днём беларускай лялькі.
Расказваць, якія прыгожыя і цудоўныя лялькі на выставе, — няўдзячная справа. Лепш кіраўчанам і жыхарам раёна самім наведаць выставу і пераканацца ў гэтым (яна будзе працаваць да мая).
Дапоўнілі выставу прыватныя калекцыі лялек кіраўчанак Марыі Куніцкай і Алены Мурашка.
Гледачы на адкрыцці выставыі падчас праводзімага галасавання вызначылі лепшыя работы: лялька “Мар’я” (Ларыса Пандзіна, РДК), “Вяснянка” (Аліна Якавенка, дзіцячая школа мастацтваў г.Кіраўска), “Крупенічка” (Аксана Абражэй, Дабаснянскі СДК).
Галасаванне гледачоў працягваецца. Лепшая работа будзе прадстаўляць раён на абласным конкурсе.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Пад мірным небам Беларусі

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Победному Маю посвящается…»

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Праздничная афиша 9 Мая

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: бросать страну, миллионы людей в горнило войны – это не ко мне

7 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
Стрелка вверх