Наша родная мова
Наша родная мова,
Ты – дзяржавы аснова,
Ты – характар народа,
Мы табою багаты…
Ты – матуліны вочы,
Спеў чароўнае ночы,
І сцяжынка святая
Да бацькоўскае хаты.
Мова – песні і казкі,
Для сяброў – “калі ласка!”
Мова – подых Айчыны,
Святло ранняй вясны.
I ў славянскім братэрстве,
Бы ў сузор’і – у адзінстве,
Пра цябе і ўспаміны,
Бы прыгожыя сны.
Аляксандр Дзмітрыеў.
У дзiцячым садзе N2 г.Кiраўска прайшло мерапрыемства, прысвечанае Мiждународному дню роднай мовы.
Выхаванцы чыталi вершы на роднай мове, гулялi, спявалi i танцавалi беларускiя народныя танцы.
Любяць, шануюць i ведаюць родную мову вучнi Мышкавiцкай сярэдняй школы.
Мова шчырая… Мілагучная…
Жаўрукамі гаворкі звіняць.
Хто сказаў пра яе, што – нязручная,
Каб штодзённа на ёй размаўляць?
Таццяна Дзям’янава.
Вучнi Чыгiрынскай сярэдняй школы не толькi размаўляюць на беларускай мове, але i спяваюць на ёй…
Мова – гэта вялiкi народны скарб, – лiчаць вучнi Мышкавiцкай сярэдняй школы.