Темы

Суквецце талентаў і творчае натхненне — рэпартаж з творчай справаздачы Кіраўскага ЦДАДіМ

Суквецце талентаў і творчае натхненне — рэпартаж з творчай справаздачы Кіраўскага ЦДАДіМ

Па традыцыі, напрыканцы чарговага навучальнага года творчую справаздачу прадстаўляе калектыў педагогаў і навучэнцаў Цэнтра дададковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска. Не стаў выключэннем і гэты год. У раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах паказалі, чаго дасягнулі і якіх поспехаў дабіліся.

Папярэднічалі справаздачнаму канцэрту, як і ў папярэднія гады, захапляльныя спаборніцтвы па картынгу. Іх удзельнікі ўспомнілі і ўшанавалі мінутай маўчання памяць былога педагога дадатковай адукацыі ЦДАДіМ Сяргея Маркевіча, які, на жаль, нядаўна пакінуў жыццё. Сяргей Васільевіч шмат зрабіў для развіцця аб’яднання мотааматараў і дзякуючы яго намаганням спаборніцтвы па картынгу сталі ў нашым раёне традыцыйнымі. Эстафету С.В.Маркевіча падхапіў Алег Цітарэнка, які зараз займаецца з рабятамі над шліфаваннем іх навыкаў ваджэння матацыкла і невялікіх гоначных аўтамабіляў.

У гэты раз пляцоўкай, дзе разгарнуліся спаборніцтва, упершыню стала плошча імя Кірава. А вось сапернікі у кіраўскіх гоншчыкаў засталіся тыя ж — добрыя сябры з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска, якія зноў прадаставілі для гонак свае машыны.  Спрачацца за званне мацнейшых у фігурным ваджэнні кіраўчанам, безумоўна, было не так лёгка — у бабруйчан усё ж больш вопыту і магчымасцей для трэніровак. І ў камандным заліку госці аказаліся мацнейшымі. Але канкурэнцыю нашы гоншчыкі аказалі дастойную і заваявалі некалькі прызавых месцаў у асабістым заліку. Так, ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў пераможцам стаў Максім Пуцікаў. А ў катэгорыі 13-15 гадоў увесь п’едэстал гонару аказаўся  “кіраўскім”: Арцём Костка, Сяргей Храмянкоў і Аляксандр Іваноў занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.

У фае Цэнтра культуры і вольнага часу свае творчыя работы дэманстравалі выхаванцы мастацкага профілю — школы эстэтычнага развіцця і аб’яднанняў па інтарэсах “Скарбніца” і “Умелыя ручкі”. Кіруюць імі Жанна Кунгер, Вольга Гушчына і Ганна Цвяткова.

Асноўныя ж дзеянні разгарнуліся ў глядзельная зале, якая практычна ўся была запоўнена. Сярод гасцей былі намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, Вячаслаў Нявінскі, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, ганаровы грамадзянін раёна Надзея Каранкевіч.

Справаздачны канцэрт, які меў назву “Наша творчасць — для вас!”, прайшоў з поспехам. Усе ўдзельнікі выдатна падрыхтаваліся, а іх нумары гледачы сустракалі дружнымі і шчырымі апладыспентамі.  Цікава, нават крэатыўна аб’яўлялі выступаючых вядучыя Мікіта Гушчын, Дар’я Ананіч, Ягор Басак і Сафія Бароўская.

Добры настрой прысутным стваралі вакалісты студыі “Смайл”, кіруе якой Максім Сокал. Цікавыя танцавальныя кампазіцыі падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Эдэльвейс”  і “Імпульс” (кіраўнікі адпаведна  Крысціна Караткевіч і Аніта Шчэрбіч). Танцамі ў ЦДАДіМ, дарэчы,  займаюцца прадстаўнікі самых розных узростаў — ад дашкольнікаў да дарослых.

Выдатныя навыкі рукапашнага бою прадэмастравалі хлопчыкі, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Шчыт”. Кіраўнік Анатоль Сцепановіч вучыць рабят не толькі тэхнічным прыёмам, а і дапамагае стаць у будучым сапраўднымі мужчынамі, абаронцамі Айчыны.

Як заўсёды, парадавалі сваімі калекцыямі ўдзельнікі ўзорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына”. Пад кіраўніцтвам Эльвіры Перадня і Таццяны Рудак яны станавіліся неаднаразовымі пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, такіх, як “Млын моды”, “Блакітная пралеска”, “Творчасць без межаў”, “Залатое вераценца”  і іншых. Сёлета “Жамчужына” адзначае 10-гадовы юбілей, з нагоды чаго было праведзена асобнае, другое аддзяленне канцэрта. Яго вядучымі сталі кіраўнікі студыі, якія разам з выхаванцамі розных гадоў успомнілі на сцэне ўвесь творчы шлях студыі, прадэманстравалі калекцыі, якія запомніліся і палюбіліся гледачам: “Аранжавае лета”, “Натхненне”,, “Мелодыя ліній”, “Ванільныя зефіркі”, “Сакавіцкія каты”, “Агні вялікага горада” і іншыя. Былі выказаны словы ўдзячнасці усім, хто меў дачыненне да творчых здабыткаў узорнай студыі, якая калісьці пачынала сваю дзейнасць як гурток. Самі ж рабяты і іх педагогі былі ўзнагароджаны заслужанымі шчырымі апладысментамі гледачоў за сапраўды вялікую сумесную работу. 

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость