Сустрэчы з пісьменнікам-земляком Алесем Казекам у цэнтральнай бібліятэцы

Сустрэчы з пісьменнікам-земляком Алесем Казекам у цэнтральнай бібліятэцы

У межах Міжнароднага дня роднай мовы ў Кіраўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшлі сустрэчы з пісьменнікам-земляком Алесем Казекам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Алесь Казека – ураджэнец вёскі Новы Юзін нашага раёна. У 1970 годзе яго сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сярэдняй школы ён паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску і Магілёве. Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым – у Магілёўскай абласной філармоніі. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў вершаў «Перекрёстки судеб», «Души моей родник», «Мелодия надежды», «Единственный друг», «Час сяўбы», паэм «Медуніца», «Марыйка» і іншых. Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы – дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе – маё натхненне».

З 2016 года з’яўляецца старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Падчас літаратурнай сустрэчы «Слова да роднай зямлі», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання, Алесь Казека сустрэўся з ідэалагічнымі работнікамі, прадстаўнікамі культуры і адукацыі, жыхарамі раёна.

Літаратурная гасцёўня «Сэрца, якое належыць Беларусі» прайшла з удзелам навучэнцаў школ горада. У час размовы з дзецьмі Алесь Казека падзяліўся, што значыць для яго Радзіма, і спытаўся пра іх адносіны да гэтага паняцця.

Па словах дырэктара сеткі бібліятэк раёна Марыны Цвятковай, абедзве сустрэчы прайшлі ў даверлівай атмасферы. Падчас размовы ўзнімаліся пытанні аб значэнні роднай мовы і паэзіі. У ходзе сустрэчы прысутныя даведаліся пра цікавыя моманты з жыцця паэта, пазнаёміліся са зборнікамі паэзіі творцы, паслухалі песні на яго словы.

Таксама быў прадэманстраваны запіс тэатралізацыі паэмы «Марыйка», пастаўлены падчас правядзення мітынгу-рэквіему ў вёсцы Боркі, дзе ў чэрвені 1942 года была праведзена буйная карная аперацыя фашыстаў супраць мірнага насельніцтва. Алесь Казека са сваёй сям’ёй з’яўляюцца сведкамі цяжкіх успамінаў Марыі Казека – маці паэта, якія леглі ў аснову гэтага твора.

Такія сустрэчы вельмі карысныя и даюць  магчымасць шмат аб чым даведацца.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем