Творчы пошук прыносіць плён

Творчы пошук прыносіць плён

Важкі ўклад у развіццё культуры і мастацтва, маральнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, у тым ліку падрастаючага пакалення ўносяць работнікі культуры Кіраўшчыны. Яны дораць радасць далучэння да свету прыгажосці і творчасці.

Напярэдадні прафесійнага свята культработнікаў – наша гутарка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларысай ГАЎРЫЛАВАЙ:

– Дзейнасць арганізацый культуры накіравана на развіццё і эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў сістэмы культуры раёна, рэалізацыю творчага патэнцыялу грамадзян і падтрымку таленавітай моладзі, выкананне Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады.
Насельніцтва Кіраўшчыны абслугоўваюць 36 устаноў культуры: 17 бібліятэк, 16 клубных устаноў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, УК «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей». Працуюць 5 аматарскіх калектываў мастацкай творчасці са званнямі «народны» і «ўзорны».
Гэты год насычаны знакавымі мерапрыемствамі, праводзімымі ў межах 75-годдзя Вялікай Перамогі, Года малой радзімы, 85-годдзя ўтварэння Кіраўскага раёна – культработнікі прыма­юць у іх непасрэдны ўдзел.
У верасні на Дні беларускага пісьменства ў г.Бялынічы быў ярка прадстаўлены Кіраўскі раён: работнікі цэнтральнай бібліятэкі на высокім творчым узроўні прэзентавалі падрыхтаваную тэматычную экспазіцыю «СССР – аплот міру і працы» пра развіццё сельскай гаспадаркі ў 1945-1991 гадах.
У жніўні ўпершыню быў арганізаваны раённы фестываль «Яблычны Спас» у зоне адпачынку «Крынічка» в.Пацава Слабада. Маляўніча і ўрачыста прайшлі раённыя святы Першай баразны і «Зажынкі», а нядаўна – «Дажынкі-2020».

У клубных установах ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» па стане на 1 верасня бягучага года працуе 146 клубных фарміраванняў. На іх рахунку – нямала поспехаў і ўзнагарод фестываляў, конкурсаў. Так, узорны харэаграфічны ансамбль «Паскакушкі» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прыняў удзел (дыстанцыйна) ў Міжнародным конкурсе-фестывалі «Гарэзлівая вясна», па яго выніках атрымаў Дыплом I ступені і Падзячнае пісьмо; вакальны ансамбль «Надзея» – у XV Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» і заваяваў 2 дыпломы II ступені, 4 дыпломы III ступені, 2 дыпломы ўдзельніка. Член аматарскага аб’яднання «Умелыя ручкі» Марыя Ачыновіч
удзельнічала ва Усерасійскім онлайн-конкурсе дзіцячых малюнкаў «Партрэт франтавога сабакі» (г.Масква), творчым онлайн-конкурсе плакатаў «Каранцінкі» (г.Навасібірск) – атрыманы дыплом удзельніка, а кіраўнік аб’яднання Наталля Ачыновіч адзначана падзякай дырэктара абласной дзіцячай бібліятэкі г.Навасібірска за высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі.
У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам па каранавіруснай інфекцыі культработнікі для насельніцтва раёна арганізоўвалі онлайн-мерапрыемствы з наступным размяшчэннем іх у сацыяльных сетках ВКонтакте, Одноклассники, Фейсбук: онлайн-канцэрты да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дыстанцыйныя конкурсы – арыгінальных парасонаў у межах фестывалю «Парад парасонаў-2020», авангарднай моды «Фламінга-2020», конкурс-выстава дзіцячага малюнка «Я малюю лета», у якім прымалі ўдзел удзельнікі клубных фарміраванняў устаноў культуры, выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі, конкурс-выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Мая творчасць» сярод удзельнікаў народнага аматарскага аб’яднання «Бадзёрасць».
У маі-жніўні ў гарадскім парку праводзіліся канцэртныя і забаўляльныя праграмы: «За любімую Беларусь!», «Роднаму краю прысвячаецца», «Жадаем вам квітнець, расці!», «Край блакітных азёр». Была арганізавана работа кінатэатра пад адкрытым небам.

У нашым раёне дадатковую адукацыю ў сферы культуры прадастаўляюць дзіцячыя школы мастацтваў г.Кіраўска і аг.Жылічы. За студзень-жнівень іх выхаванцамі атрымана 46 дыпломаў, у тым ліку 2 Гран-пры, 14 дыпломаў
I ступені, 15 – II ступені, 13 – III ступені, спецыяльныя дыпломы «Надзея» і «Гран-пры» міжнародных конкурсаў. Настаўнікі ўзнагароджаны дыпломамі і падзячнымі пісьмамі за высокі прафесіяналізм і педагагічны талент.

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры асаблівыя словы віншаванняў хочацца адрасаваць ветэранам нашай галіны, якія на працягу дзясяткаў год прымнажалі культурную спадчыну Кіраўшчыны, – гэта Т.Л.Галубоўская, У.Б.Барэйша, В.М.Петрамовіч, У.Р.Татарынаў, Л.Ц.Лагойка, Л.В.Забелава і многія іншыя.
Варта адзначыць сённяшніх творчых, адданых сваёй справе работнікаў культуры: настаўнікаў дзіцячых школ мастац­тваў – Таццяну Пашкоўскую (Жыліцкая ДШМ), Людмілу Каранкевіч, Аліну Якавенка, Аляксандра Хадакова (ДШМ г.Кіраўска), дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна” Эму Калмыкову, дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Кіраўскага раёна” Марыну Цвяткову і яе намесніка Алену Бяляўскую, дырэктара дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска Таццяну Цяшаеву, дырэктара УК “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей” Уладзіслава Кулакевіча, загадчыка дзіцячага сектара раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Наталлю Ачыновіч, загадчыкаў сельскіх устаноў культуры Таццяну Васількову (Жыліцкая сельская бібліятэка), Галіну Пінчук (Дабаснянскі СДК), Ніну Шаболда (Стайкаўскі сельскі клуб), Галіну Пімошыну (Скрыпліцкі СДК), Надзею Пінчук (Любоніцкі СДК). Увогуле добрых слоў за сваю работу заслугоўваюць і шэраг іншых работнікаў.
Шчырая ўдзячнасць усім, хто плённа працуе ў сферы культуры раёна! Натхнення вам, творчых удач, новых поспехаў!

На здымках: дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Эма Калмыкова абмяркоўвае рабочыя пытанні з загадчыкам раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Наталляй Карпенка, культ­арганізатарам і загадчыкам УК «Аўтаклуб» Уладзіславай Барысёнак і Алай Казловай; дырэктар УК “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей” Уладзіслаў Кулакевіч дэманструе сувенірную прадукцыю.
Фота Максіма МІКЕШЫНА
і Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

 

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024