Темы

Кіраўшчына ў маім жыцці

Заўтра Кіраўскі раён адзначае чарговую, 79-ю гадавіну з дня свайго заснавання. Прой-дзены час у памерах гістарычнай эпохі не такі значны. Але для жыцця насельніцтва раёна — адметны. Тут жывуць і працуюць тысячы шчырых, працавітых, улюбёных у свой край грамадзян.
Да некаторых з іх напярэдадні дня нараджэння раёна мы звярнуліся з пытаннем: “Якое месца ў Вашым жыцці займае Кіраўшчына?” І вось якія адказы атрымалі:

Зінаіда Кузьмінічна АКУШЭВІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
— Хаця я і нарадзілася ў в.Рэкта Клімавіцкага раёна, Кіраўшчына ўжо даўно стала для мяне родным домам. На гэтую зямлю я трапіла ў далёкім 1944 годзе, калі ў саставе партызанскага атрада ўдзельнічала ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З таго часу мой жыццёвы лёс непарыўна звязаны з гэтым краем.
Памятаю, якія руіны і разруха засталіся пасля таго, як немцы былі выгнаны з раёна. Колькі сіл мы прыклалі, каб аднавіць і пабудаваць адміністрацыйныя будынкі, школы, дзіцячыя садкі, жылыя дамы і дарогі, каб зрабіць наш горад больш утульным і прыгожым. Складана было, але ўсе цяжкасці і нястачы мы дзялілі пароўну, бо гэтая бяда была адзіная на ўсіх.
Усё сваё свядомае жыццё я прысвяціла аднаўленню і развіццю сельскагаспадарчай галіны раёна. Шмат год адпрацавала ў райсельгасхарчы (пасля вайны ён называўся раённы зямельны аддзел).
Менавіта на кіраўскай зямлі сустрэла свайго будучага мужа. Разам з ім пабудавалі ў Кіраўску дом, выгадавалі двух дачок і сына.
Раней, калі дазваляла здароўе, гуляючы па вуліцах нашага горада, шчыра радавалася таму, які ён стаў прыгожы: чысты, дагледжаны, патанаючы ў зеляніне і кветках. Я ганаруся кіраўскай зямлёй, яе працавітымі людзьмі, іх дасягненнямі дзеля працвітання роднага краю. Прыемна і тое, што свята ўшаноўваецца памяць тых, хто аддаў сваё жыццё, вызваляючы гэтую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Анжэла ІВАНОВА, мнагадзетная маці:
— Кожны чалавек павінен ганарыцца тымі мясцінамі, дзе нарадзіўся і жыве, любіць сваю малую ра-дзіму,  клапаціцца аб тым, каб гісторыя роднага краю прымнажалася добрымі справамі і дасягненнямі.
Асабіста для мяне Кіраўшчына — самы прыгожы і ўтульны куток на Зямлі. Тут я нарадзілася і вырасла, скончыла школу, стварыла сям’ю, зараз гадую двух сыночкаў і дачушку. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы наша сям’я атрымала добраўпарадкаваную трохпакаёвую кватэру, зараз робім у ёй рамонт.
Шчыра кажучы, не шкадую, што засталася жыць і працаваць на Кіраўшчыне. Прыемна назіраць за тым, як з кожным годам прыгажэе наш горад: набываюць новае аблічча адміністрацыйныя будынкі і жылыя дамы, а вуліцы — з ранняй вясны і да позняй восені патанаюць у кветках. Я люблю разам з дзецьмі прайсціся па нашых чыстых вуліцах, адпачыць у гарадскім парку, паласавацца марожаным каля фантана. А колькі станоўчых эмоцый атрымліваюць мае малышы падчас наведвання гарадскога заакутка.
На маю думку, не трэба імкнуцца кудысьці пераязджаць жыць і працаваць, шукаючы нейкага прывіднага шчасця. Лічу, што знайсці сябе і стаць дастойным грамадзянінам сваёй краіны можна плённа шчыруючы на карысць роднага краю.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем