Надзея заўсёды жыла з надзеяй

Надзея заўсёды жыла з надзеяй

yzniza2

Гады ваеннага ліхалецця Надзея Данілаўна Карпава памятае да дробязей. Вельмі хацелася б жанчыне забыць усё, што ёй тады давялося перажыць, але сцерці гэта з памяці складана. Сярод яе ўзнагарод ёсць і напамін аб жудасных гадах палону — знак “Вязень нацызму”.

Нарадзілася Надзея Карпава ў вялікай і прыгожай вёсцы Сакольнічы, што на Крычаўшчыне. Бацькоўскі дом быў дыхтоўным і дагледжаным, дружна жыла ў ім працавітая маладая сям’я, дзе гадаваліся дзве дачушкі. Нядоўгім было іх сямейнае шчасце… Нечакана памерла гаспадыня дома. Праз некаторы час бацька прывёў мачыху. Дзяўчынак забраў да сябе жыць дзядуля Пётр Цімафеевіч, клапаціўся аб іх, вучыў быць працавітымі і паважлівымі да іншых людзей. Надзея з сястрычкай былі паслухмянымі, хадзілі ў школу, дапамагалі дзядулю па гаспадарцы. Жыццё пакрысе наладжвалася.
Ды толькі ў мірную працу людзей уварвалася вайна. Бацьку дзяўчынак адразу забралі на фронт, дзе ён у хуткім часе загінуў. У 1942 годзе 12-гадовая Надзея ўпершыню ўбачыла нямецкіх салдат. Яны хадзілі па вёсцы, забіралі ў людзей сала, яйкі, малако.
Немцы сталі ганяць падлеткаў на работы. Кожную раніцу збіралі вясковых рабят і грузілі, на машыны, а надвячоркам прывозілі назад. Але аднойчы ўсіх прывезлі да камендатуры і там зачынілі, дадому ў той вечар ніхто з іх не трапіў. Раніцай бацькі прынеслі дзецям адзенне і ежу. Тое, што было потым, Надзея Данілаўна не можа ўспа-мінаць без слёз. Пад дуламі аўтаматаў, гаўканне сабак, крыкі і слёзы дзяцей і іх бацькоў, рабят загрузілі ў машыны і павезлі на чыгуначную станцыю. А там пасадзілі ў таварныя вагоны і павезлі ў Германію. Ехалі ў жудасных умовах: было цесна і душна, есці амаль не давалі, вельмі хацелася вады. Практычна ўсе плакалі, бо ніхто не ведаў, куды і навошта вязуць, і ці давядзецца зноў пабачыць сваіх родных.
Не лепшымі былі ўмовы і ў канцлагеры куды іх змясцілі. Кармілі зусім дрэнна, адзенне ператварылася ў лахманы, на нагах — драўляныя боты. Працаваць даводзіліся з раніцы і да позняй ночы.
У бараку пад’ём быў у 6 гадзін раніцы. Вялізная немка Эльза будзіла рабят зычным вокрыкам “Аўфштэйн!”. Гэты голас Надзея яшчэ доўга памятала і пасля заканчэння вайны. У канцлагеры было шмат падлеткаў з Магілёўскай вобласці, яны падтрымлівалі адзін аднаго, дапамагалі, і кожны з іх марыў вярнуцца дадому жывым…
Выходзячы раніцай на работу, дзеці заўсёды бачылі перад сабой вялізную чорную трубу, з якой пастаянна ішоў дым. Часта людзі не вярталіся ў баракі, і кожны ведаў — іх праглынула печ крэматорыя…
На Нямеччыне Надзея прабыла каля 2-х гадоў. Аднойчы раніцай замест крыклівай Эльзы ў баракі зайшлі салдаты арміі саюзнікаў. Сярод палонных імгненна разляцеўся слых, што іх вызвалілі ад немцаў.
Усім выдалі спецыяльныя карты, дзе было напісана, што кожны можа выбраць краіну, куды захоча паехаць: Амерыка, Галандыя, Бельгія ці СССР. Якая радасць перапаўняла душу ў гэты момант, Надзея Данілаўна памятае і сёння. Для яе складанасці з выбарам, куды вяртацца, не было — канешне ж, дадому! І вось яна ўжо стаіць пасярод практычна згарэўшай за гады вайны вёскі: розныя пачуцці перапаўнялі сэрца, аднак радасць ад таго, што вярнулася дадому жывой, давала сілы жыць…
Іх хату карнікі не спалілі, аднак не было ў ёй любімага і дарагога чалавека — дзядулі. Ён кожны дзень маліўся, каб яго Надзейка вярнулася дадому жывой, аднак да гэтага радаснага моманту так і не дажыў…
Складаным было пасляваеннае жыццё, часта не было чаго паесці, не хапала адзення, але радасць, што жылі пад мірным небам, вельмі дапамагала. У 15-гадовым узросце Надзея ўвадкавалася на працу ў калгас даяркай, адпрацавала 7 гадоў. Потым старэйшая сястра забрала яе жыць да сябе ў Ноўгарад. Там маладая дзяўчына пазнаёмілася з прыгожым і статным салдатам, выйшла за яго замуж. Пазней абедзве сям’і пераехалі жыць у Кіраўск. Надзея Данілаўна пайшла на масларобчы завод, дзе адпрацавала ўсё сваё жыццё. Была адказнай і стараннай, за што неаднойчы атрымлівала падзякі ад кіраўніцтва прадпрыемства. Жанчыне выдзелілі кватэру. З мужам жылі дружна, гадавалі дзяцей, дапамаглі ўсім атрымаць неабходную адукацыю.
Але сталасць Надзеі Данілаўне давялося сустракаць адной, у 57-гадовым узросце не стала яе дарагога мужа.
Клопатам і ўвагай агарнулі любімую матулю і бабулю дзеці і ўнукі, не даюць ёй сумаваць, дапамагаюць ва ўсім. А ёй больш нічога і не трэба, каб толькі над галавой было мірнае неба і побач здаровыя родныя.
Людміла ЛУКАНОВІЧ.

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024