Темы

Жыццё, прысвечанае роднаму краю

Жыццё, прысвечанае роднаму краю

Mikolaj

У гэтыя дні адзначае свой 85-гадовы юбілей Мікалай Піліпавіч Лагойка. Прозвішча гэтага чалавека вядомае многім у нашым раёне, асабліва тым, хто прысвяціў сваё жыццё рабоце ў сельскай гаспадарцы.

Нарадзіўся Мікалай Піліпавіч 25 студзеня 1929 года ў в.Старыя Стаўпішчы нашага раёна. Сям’я была мнагадзетная — васмёра дзяцей — таму ўсе змалку прывучаліся да працы, давядзення да ладу любой распачатай справы.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Мікалай толькі паспеў скончыць 5 класаў. Як і для многіх аднавяскоўцаў, вельмі складанымі для яго сям’і былі гады ваеннага ліхалецця.
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў юнак працягваў вучобу ў школе, а пасля яе заканчэння атрымаў спецыяльнасць бондара ў Бабруйскім вучылішчы. Нейкі час працаваў у гэтай установе памочнікам майстра бондарнай групы, а па вечарах займаўся ў агульнаадукацыйнай школе.
У 1950 годзе Мікалая Лагойку прызвалі ў рады Савецкай Арміі, службу праходзіў у Чарнігаве. Навучаўся ў палкавой школе сяржанцкага саставу, атрымаў званне старшага сяржанта і быў назначаны памочнікам камандзіра ўзвода.
Пасля службы ў арміі юнак вярнуўся на сваю малую радзіму. Спачатку працаваў у мясцовым калгасе імя Кірава ў паляводчай брыгадзе, а падчас уборачных работ — на камбайне.
Падчас работы ў калгасе М.П.Лагойка зарэкамендаваў сябе старанным і адказным працаўніком, у сувязі з чым яму было прапанавана стаць брыгадзірам паляводчай брыгады. Праз два гады ён ужо — намеснік старшыні калагаса імя Кірава. У 1960 годзе Мікалай Піліпавіч паступіў у Клімавіцкі зааветэрынарны тэхнікум на аддзяленне заатэхніі. Пасаду намесніка стыршыні калгаса сумяшчаў з работай заатэхнікам.
У 1967 годзе на партыйным сходзе быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі. Узначальваў прафкам і таварыскі суд.
Пазней, па рашэнні бюро Кіраўскай РККПБ быў накіраваны на работу старшынёй Казуліцкага сельскага Савета дэпутатаў.
Але прага да працы ў сельскай гаспадаркі прымусіла Мікалая Піліпавіча вярнуцца ў родны калгас. Працаваў загадчыкам жывёлагадоўлі ў в.Старыя Стаўпішчы, а таксама на складзе гаруча-змазачных матэрылаў. З 1959 года па 1987 выбіраўся дэпутатам у мясцовы Савет дэпутатаў.
Варта адзначыць, што ў свой час калгас імя Кірава двойчы займаў лідзіруючую пазіцыю ў раённых спаборніцтвах па асноўных сельскагаспадарчых паказчыках. Аднымі з лепшых былі дасягненні ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі. На банкаўскім рахунку калгаса імя Кірава былі свабодныя грашовыя сродкі. У гаспадарцы вялося будаўніцтва вытворчых памяшканняў і жылля. Немалая заслуга ў гэтых дасягненнях і асабіста Мікалая Піліпавіча Лагойкі.
Трэба адзначыць, што, якія б пасады ні займаў Мікалай Пілілавіч, ён усюды зарэкамендоўваў сябе як старанны і добрасумленны працаўнік, як сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны. Амаль усё сваё працоўнае жыццё ён прысвяціў роднай гаспадарцы, мясцінам, дзе нарадзіўся і вырас. Плённая і адказная праца Мікалая Лагойкі адзначаны медалямі “За працоўныя заслугі” і “Ветэран працы”.
А раздзяліла з М.П.Лагойкам усе радасці і нягоды яго верная спадарожніца жыцця, клапатлівая жонка і матуля Ефрасіння Кірэеўна. Рука аб руку яны пракрочылі разам больш за паўвека, выгадавалі чатырох дачок і сына. Але, на жаль, у 2011 годзе дарагога і мілага сэрцу чалавека не стала.
Зараз Мікалай Піліпавіч жыве ў Кіраўску разам з малодшай дачкой Ганнай. Па магчымасці, дзядулю наведваюць дзесяць унукаў і трынадцаць праўнукаў.
Рыгор КАГАН,
ветэран працы.

Последние новости

Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем