Темы

Матэрыяльная база Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы папоўнілася важкімі набыткамі

Матэрыяльная база Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы папоўнілася важкімі набыткамі

Днямі для калектыву і пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы адбылася важная падзея – матэрыяльная база медустановы папоўнілася важкімі набыткамі – са сродкаў абласнога бюджэту быў закуплены сучасны апарат ультрагукавой дыягностыкі (УЗИ) – вельмі патрэбны і доўгачаканы. Раней набылі аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі і ліфт у хірургічны корпус.

Набыццё абсталявання для ультрагукавых даследаванняў стала даволі значнай падзеяй для калектыву і пацыентаў медустановы. Апараты, якімі карысталіся дагэтуль, – 2003 і 2009 гадоў выпуску, яны яшчэ – “у страі”, на іх будуць працаваць і далей. Аднак з новым абсталяваннем значна павысіцца дакладнасць даследаванняў. Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Жанна Афонькіна расказала, што апарат дазваляе праводзіць даследаванні на высокім узроўні, валодае сучаснымі праграмнымі і апаратнымі рэсурсамі, дзякуючы чаму спецыяліст можа хутка і якасна рабіць дыягностыку ў любой вобласці: кардыялогіі, гінекалогіі, усіх сасудаў, органаў брушной поласці, шчытападобнай і малочнай залоз. Зараз у райбальніцы працуюць 3 урачы ўльтрагукавой дыягностыкі, на новым апараце ў асноўным праводзіць даследаванні малады спецыяліст Аляксандра Комар (на здымку). Медработнікі адзначаюць, што, дзякуючы новаму абсталяванню з’явілася магчымасць своечасова аказваць пацыентам кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Амаль кожны з нас хаця б раз у жыцці карыстаўся паслугамі хуткай медыцынскай дапамогі. Ад таго, наколькі аператыўна зрэагуюць медработнікі на выклікі і прыбудуць да пацыента, якому патрэбна дапамога, часам залежыць яго жыццё, таму стан тэхнікі аўтапарка медустановы мае важнае значэнне.
У аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы ў кругласутачным рэжыме працуюць 3 выязныя брыгады, адпаведна, на трох карэтах хуткай дапамогі. У 2019 годзе быў набыты новы аўтамабіль, сёлета – яшчэ адзін коштам 80,5 тыс.рублёў. Машына хуткай дапамогі, створаная на базе аўтамабіля ГАЗ (Газель), адпавядае сучасным патрабаванням, абсталявана неабходнымі, зручнымі прыладамі, вылучаецца павышанай надзейнасцю і функцыянальнасцю.
У хірургічным корпусе райбальніцы ўсталявалі новы ліфт. Будынак корпуса быў пабудаваны 50 год таму. Спачатку для патрэб пацыентаў і медперсанала функцыянавалі 2 ліфты, шэраг апошніх год адзін з іх не дзейнічаў, другім карысталіся вельмі беражліва, ён часта выходзіў са строю. На новым ліфце, кошт якога больш за 110 тыс. рублёў, перавозяць пацыентаў з аперацыйнай у рэанімацыю. Другім, які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў трэцім квартале бягучага года, будуць карыстацца і пацыенты, і наведвальнікі.

Жанна Афонькіна адзначыла: “За нашы новыя і, без перабольшання, вельмі патрэбныя здабыткі мы ўдзячныя кіраўніцтву Магілёўскага аблвыканкама – за разуменне і значныя грашовыя ўкладанні, раённаму выканаўчаму камітэту – за ўвагу і пастаянную ўсебаковую падтрымку. Дзякуючы праведзенай летась маштабнай рэканструкцыі паліклінічнага аддзялення, рамонту палат на другім паверсе хірургічнага корпуса – па ініцыятыве і з актыўным удзелам сельгасарганізацый раёна, новым папаўненням матэрыяльнай базы ўстановы нашы спецыялісты змогуць аказваць больш якасную кваліфікаваную меддапамогу жыхарам Кіраўшчыны. Усё набытае абсталяванне будзе намі эфектыўна выкарыстоўвацца. Інвестыцыі, якія ўкладаюцца ў здароўе людзей, безумоўна, прыносяць усеагульную карысць”.
Яўгенія БЯЛЬКО.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость