Медработнікам Кіраўскай ЦРБ – словы ўдзячнасці і заслужаныя ўзнагароды

Медработнікам Кіраўскай ЦРБ – словы ўдзячнасці і заслужаныя ўзнагароды

Сёння Кіраўскую цэнтральную раённую бальніцу наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў з прыемнай місіяй ушанавання медработнікаў, уручэння заслужаных узнагарод.

Падчас сустрэчы з калектывам Аляксандр Старавойтаў падкрэсліў, што ў краіне адзначаецца зніжэнне захворваемасці на COVID-19, і аддаецца даніна павагі людзям у белых халатах, якія праявілі сябе актыўна ў абмежаванні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, рэалізацыі ўсіх тых магчымасцей, якія на сённяшні дзень мае сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 Пандэмія, якая прайшла праз Беларусь, працягваў Аляксандр Старавойтаў, згуртавала ўсіх і паказала, што, выступіўшы адзіным фронтам, можна справіцца з любой бядой. Злучыліся і органы выканаўчай улады, і медыцынскія работнікі, і фармацыя, і медтэхніка, і тыя, хто забяспечвае сродкамі індывідуальнай абароны, лекавымі прэпаратамі, а таксама насельніцтва, бачыўшы, што медыкі самааддана працуюць, выратоўваючы людзей, аказвала дапамогу бальніцам.

Аляксандр Старавойтаў выказаў усім удзячнасць за адказную работу, якую медыкі праводзяць штодзённа, улічваючы не толькі барацьбу з каранавірусам, але і з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, анкалогіяй, работу па іншых напрамках, за якія яны адказваюць.

Падзяка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Галіне Пархамовіч,  Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама ўручана ўрачу-педыятру  Валянціне Шавялёвай – узнагароды атрыманы за плённую, добрасумленную работу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне кваліфікаванай дапамогі, выкананне пастаўленых задач.

Намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкамаТаццяна Бяляўская таксама выказала словы ўдзячнасці ў адрас медыкаў, падкрэсліла, што іх работа заслугоўвае высокай адзнакі.

Зайшла размова і пра тое, што знаходзіцца на завяршальным этапе капітальны рамонт паліклінікі.

Райвыканкамам прынята рашэнне, што ў межах падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020”, якое пройдзе ў Кіраўску, у якасці спонсарскай дапамогі сельскагаспадарчыя і будаўнічыя арганізацыі зробяць бягучыя рамонты пэўных памяшканняў райбальніцы, і яны ўжо вызначаны – пра гэта паведаміла Таццяна Бяляўская і ад імя райвыканкама ўручыла галоўнаму ўрачу ЦРБ Аляксандру Лук’яненку падарункі, якія будуць дарэчы для абноўленых памяшканняў.

У ходзе сустрэчы медыкамі быў зададзены шэраг пытанняў, на якія яны атрымалі адказы.

Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

28 апреля – Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

27 апреля — 1 мая 2026 года — «Неделя нулевого травматизма»

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Перенос рабочего дня группы по гражданству и миграции Кировского РОВД

24 апреля 2026
Читать новость
Прямая линия

25 апреля телефонную линию проведет Татьяна Ивановна Белявская

24 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Мышковичской средней школе прошёл Единый информационный час

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем