Уражаннямі ад абласнога маладзёжнага форума падзяліўся дэлегат ад Кіраўшчыны Алег Бойка

Уражаннямі ад абласнога маладзёжнага форума падзяліўся дэлегат ад Кіраўшчыны Алег Бойка

БРСМ-форум

Напярэдадні 43-га з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза мола­дзі, які пройдзе ў Мінску і падвядзе вынікі работы маладзёжнага аб’яднання за апошнія 3 гады, у Магілёве адбыўся абласны маладзёжны форум “БРСМ: час наперад!”.
Удзел у мерапрыемстве прыняло каля 80 дэлегатаў з розных куткоў Магілёўшчыны. Кіраўшчыну на форуме прадстаўлялі бухгалтар РА ГА “БРСМ” Ірына Шкрэдава і выкладчык Жыліцкага сельгаскаледжа Алег Бойка.

Сустрэліся з прадстаўнікамі маладзёжнага асяроддзя намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Святлана Шутава, старшыня абласнога савета ветэранаў Анатоль Глаз.

БойкоПадзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў маладзёжным форуме мы папрасілі Алега Бойку:
— Праграма адбыўшагася форуму была вельмі насычанай і пазнавальнай. Шмат цікавых момантаў і прыемных успамінаў падарыла ўдзельнікам мерапрыемства работа выставачнай экспазіцыі “Магілёўшчына — крыніца натхнення”. З дапамогай фотаздымкаў тут была прадстаўлена шматграннасць дзейнасці членаў БРСМ.
Прадстаўнікі сучаснага маладога пакалення з’яўляюцца прадаўжальнікамі слаўных традыцый і заваёў нашых дзедаў і прадзедаў, і галоўная наша задача — паважаць жывых і шанаваць памяць загінуўшых. Таму дэлегаты форуму наведалі алею Герояў Магілёўшчыны і ўсклалі кветкі.
З прывітальным словам да юнакоў і дзяўчат звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. Ён адзначыў, што рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі знаходзіцца ў ліку прыярытэтных накірункаў дзейнасці Магілёўскага аблвыканкама і Савета дэпутатаў. Менавіта на моладзь ускладаюцца надзеі на далейшае развіццё як Прыдняпроўскага краю, так і Беларусі ў цэлым.
Прыемна было пачуць інфармацыю, што 600 маладых людзей занесены ў перспектыўны кадравы рэзерв рэгіёна, каля 300 — у кадравы рэзерв гаррайвыканкамаў. Гэта значыць, што нам давяраюць, на нас спадзяюцца. А гэта, у сваю чаргу, абавязвае нас быць адказнымі, мэтанакіраванымі, каб апраўдаць такі высокі давер.
Андрэй Кунцэвіч нагадаў прысутным, што сёлетні статус Магілёва — маладзёжнай сталіцы Беларусі — добры стымул для маладых лю­дзей рэалізаваць свае праекты, ініцыятывы і напрацоўкі.
Форум праходзіў у фармаце “Адкрытага дыялогу”, таму кожны з рабят меў магчымасць задаць сваё пытанне, унесці цікавую прапанову.
Асабіста я запытаўся ў прадстаўніка аблвыканкама аб прадпрымаемых мерах па замацаванні на Магілёўшчыне маладых і перспектыўных кадраў і атрымаў разгорнуты адказ.
Усім прысутным вельмі спадабаўся верш “Мая Беларусь”, якія прачытала яго аўтар Дзіяна Ігнатовіч, пераможца абласнога этапу рэспуб­ліканскага конкурсу “Мая Беларусь. Мая будучыня”.
Затым ва ўрачыстай атмасферы дэлегатам прадстаячага 43 з’езду былі ўручаны білеты членаў БРСМ новага ўзору.
Увогуле, мерапрыемства пакінула шмат станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.
Мяркую, што ўдзел у 43 з’ездзе, які пройдзе ў г.Мінску і на якім мне выпаў гонар прысутнічаць, стане яшчэ адной яркай старонкай у жыцці членаў БРСМ.

Фото: с сайта https://mogilevnews.by и Александра ХОХЛОВА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024