Темы

Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства

Жыхары Кіраўшчыны працягваюць дзяліцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства

Ірына ПЯТРОЎСКАЯ, першы сакратар РК ГА “БРСМ”:
– Дзень народнага адзінства – падстава ў чарговы раз задумацца аб тым, што нас усіх аб’ядноўвае. Гістарычнае мінулае Беларусі, дакладней, часін Вялікай Айчыннай вайны, багатае на прыклады самаахвярнасці, міласэрнасці, цяжкіх выпрабаванняў і яскравых перамог нашых суайчыннікаў, павінна аб’ядноўваць пакаленні. Таму важна, каб юнакі і дзяўчаты шмат ведалі пра вайну, цікавіліся гэтай старонкай у гісторыі дзяржавы, шанавалі памяць аб вызваліцелях.
У Год народнага адзінства беларуская моладзь ініцыявала шматлікія акцыі па навядзенні парадку на воінскіх пахаваннях, мемарыяльных комплексах. У межах патрыятычнага праекта “Сёстры Хатыні” актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ” добраўпарадкавалі больш за 120 аб’ектаў.
42 з’езд ГА “БРСМ” праходзіў пад дэвізам “Адзінства моладзі – сіла Беларусі!”.
Цэлы комплекс мерапрыемстваў маладзёжнага аб’яднання прымеркаваны і да Дня народнага адзінства. Напрыклад, конкурс-чэмпіянат па зборы спілс-карт; рэспубліканскі форум студэнцкіх атрадаў “Маладосць. Праца. Адзінства”; рэспубліканскі флэшмоб “Агнёў адзінства”; онлайн-квіз “Ведаю Беларусь” і іншыя.
Актывісты раённай арганізацыі ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх аўтапрабегу “Сімвал адзінства” і лёгкаатлетычным забегу “За адзіную Беларусь”. У Дзень народнага адзінства ў райцэнтры мы наладжваем акцыю па раздачы гараджанам чырвона-зялёных стужак.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость
В районе

В Кировском районе подвели итоги работы профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма за 2025 год

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем