Темы

Вучні сярэдняй школы №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага наведалі знакавыя месцы Беларусі

Вучні сярэдняй школы №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага наведалі знакавыя месцы Беларусі

Вучні сярэдняй школы №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага наведалі знакавыя месцы Беларусі, якія пакінулі глыбокія ўражанні і дапамаглі атрымаць новыя веды.

Спорт, гісторыя, памяць

Рабяты пабывалі ў Раўбічах, наведалі музейную экспазіцыю зімовых відаў спорту, дзе пазнаёміліся з гісторыяй Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту і дасягненнямі нашых біятланістаў, фрыстайлістаў, хакеістаў, канькабежцаў, фігурыстаў. Незвычайным было ўбачыць вядомых спартсменаў і трэнераў. Адзінаццацікласнікам пашчасціла нават сфатаграфавацца са шматразовай чэмпіёнкай свету па біятлоне Аленай Зубрылавай (на фота у сярэдзіне). А як цікава было на свае вочы назіраць за трэніроўкай фрыстайлістаў. Майстэрства спартсменаў, дакладнасць рухаў, смелыя скачкі выклікалі ў рабят яркія эмоцыі.

Далей маршрут прывёў вучняў да Кургана Славы – сімвала гераізму і мужнасці абаронцаў Радзімы. І хоць яны прыйшлі сюды як турысты, знаходзячыся каля падножжа велічнага помніка, яны задумаліся пра мінулае, адчулі сувязь з тымі, хто аддаў сваё жыццё дзеля будучыні.

Завяршылася экскурсія ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец” – месцы памяці, якое прымушае задумацца аб трагедыях вайны і каштоўнасці міру. Аповед настаўніка Валянціны Яскевіч, помнікі і сімволіка комплексу зрабілі глыбокае эмацыянальнае ўражанне.

Мемарыяльны комплекс “Трасцянец” – найбуйнейшы на тэрыторыі СССР і чацвёрты ў свеце лагер смерці (пасля Асвенцыма, Трэблінкі і Майданека). Ахвярамі фашысцкага канвеера смерці ў Трасцянцы сталі звыш паўмільёна чалавек – дарослых і дзяцей, савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб, людзей розных прафесій, веравызнанняў і нацыянальнасцяў.

– Экскурсія атрымалася насычанай, пазнавальнай і вельмі значнай, – падзялілася разважаннямі адзінаццацікласніца Кіра Еўдакімава. – Яна падарыла нам не толькі новыя веды, але і моцныя эмоцыі, прымусіла задумацца пра мінулае, сучаснасць і будучыню нашай краіны. Дапамагла адчуць яшчэ большы гонар за яе дасягненні і задумацца пра асабістую адказнасць за захаванне памяці і нацыянальных каштоўнасцяў.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость