Адказныя кадры працуюць у Кіраўскім раённым спажывецкім таварыстве

Адказныя кадры працуюць у Кіраўскім раённым спажывецкім таварыстве

Кооп-2

Прадавец магазіна “Родны кут” Алена Сухарава прысвяціла галіне спажыўкааперацыі больш за 35 гадоў

Кооп-1

Галоўны бухгалтар райспажыўтаварыства Аксана Міхалап і начальнік вытворчага аддзела Святлана Васільева з узнагародамі

 

Напярэдадні Дня кааператара карэспандэнт «раёнкі» звярнулася да першага намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Таццяны АКУШЭВІЧ з просьбай расказаць,
з якімі вынікамі ў сваёй дзейнасці калектыў сустракае свята.

— Пачну з таго, што сваю галоўную задачу па забеспячэнні насельніцтва раёна ўсімі неабходнымі таварамі наша райспажыўтаварыства выконвае ў поўнай меры. Сведчаннем таму — і нашы працоўныя дасягненні. Па выніках работы за 2017 год гандлёвая галіна нашай арганізацыі па тэмпе росту ў сістэме Магілёўскага аблспажыўсаюза сярод раёнаў вобласці заняла 3-е месца, а па сістэме Белкаапсаюза — 5-е (сярод 115 раёнаў рэспублікі). Сярод калектываў арганізацый спажывецкай кааперацыі аблспажыўсаюза па выніках работы за 2017 год у намінацыі “Галіна дзейнасці” па галіне “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыству было прысуджана 1-е месца.
Імкнемся ўтрымаць і пры­множыць дасягнутыя поспехі. За 5 месяцаў бягучага года забяспечылі выкананне 8 (з агульных 9) прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Напрыклад, тэмп росту рознічнага тавараабароту ў супараўнальных цэнах склаў 110,2%, пры заданні 105%, абарот гандлёвага харчавання 106,1% (план 102,5%), рэнтабельнасць продажу на ўзроўні 1,76% (пры заданні 0,2%), рэнтабельнасць па чыстым прыбытку — 0,76% (план 0,1%).
Дзейнасць работнікаў гандлю ніколі не была лёгкай, але мы заўсёды знаходзім сілы і жаданне працаваць, бо гэта неабходна нашым пакупнікам і спажыўцам.
Абслугоўваем жыхароў ва ўсіх кутках нашага раёна, у тым ліку і ў маланаселеных пунктах. У гэтым сэнсе плённа працуем са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія прадастаўляюць нам інфармацыю, хто з жыхароў вёсак і пасёлкаў па стане здароўя не мае магчымасці дайсці да прыпынку аўтамагазіна. У гэтым выпадку з кожным сваім пакупніком працуем індывідуальна: да кагосьці прыязджаем да домаўладання, а іншым прадавец нясе тавары прама на дом, цікавіцца ў бабуль і дзядуляў іх пажаданнямі і запытамі. Менавіта ў адрас прадаўцоў і вадзіцеляў аўтамагазінаў да нас паступае значная колькасць тэлефонных званкоў з падзякамі за якаснае абслугоўванне і ўвагу да патрэб пажылых людзей. Мяркую, што гэта адна з самых высокіх узнагарод агульнай работы прадстаўнікоў спажыўкааперацыі.
З кожным годам нашы пакупнікі становяцца больш патрабавальнымі як да якасці тавараў, абслугоўвання, так і да інтэр’еру гандлёвых і грамхарчаўскіх аб’ектаў. Таму работа па рамонце і перааснашчэнні нашых кропак вядзецца на пастаяннай аснове.
Зараз шырокі фронт работ разгарнуўся ў магазіне “Універсам”, які знаходзіцца ў мікрараёне ПМК-255. Спадзяемся, што пасля выканання намечанага жыхары гэтага раёна адчуюць усе выгоды сучаснага гандлю.
Значныя перамены ў гандлёвым абслугоўванні ў хуткім часе чакаюць і жыхароў аг.Жылічы. У магазіне “Прадукты”, які знаходзіцца на вул.Ядлоўскага, поўнасцю зменім тэхналогію гандлёвага працэсу, усё бу­дзе аўтаматызавана, плануем укараніць сістэму самаабслугоўвання. Кожны пакупнік зможа выбраць і набыць тавар на свой густ, перавагу і кашалёк.
У новым абліччы паўстане перад пакупнікамі і магазін у в.Чыгірынка. Гэты гандлёвы аб’ект знаходзіцца ў зоне масавага адпачынку грамадзян, прычым не толькі з нашага раёна, таму мы зацікаўлены ў тым, каб і тут прадастаўляць паслугі на сучасным узроўні.
“Свае” пакупнікі ёсць у гандлёвага аб’екта “Цэнтральны”, яго наведвальнікі ўжо даўно ацанілі ўсе зручнасці і выгоды ад арганізаванага тут працэсу работы. Дарэчы, магазін мае самы высокі тавараабарот па райспажыўтаварыстве. На пастаяннай аснове ва ўніверсаме дзенічаюць акцыі, скідкі на розныя групы тавараў. Гэта прываблівае пакупнікоў, дазваляе нам пашыраць асартымент прадукцыі. У бягучым годзе ў “Цэнтральным” працягнуцца работы па замене абсталявання: зусім хутка ў гандлёвай зале будуць устаноўлены новыя халадзільнікі.
Сёлета кіраўчан і гасцей горада чакае прыемны сюрпрыз: пачне сваю работу новы гандлёвы аб’ект “Рыбная крама”. Назва кажа сама за сябе: тут пакупнікам будзе прапаноўвацца шырокі асартымент рыбнай прадукцыі. Пастараемся задаволіць попыт самых вытанчаных гурманаў морапрадуктаў.
Яшчэ адну навінку ў галіне прадастаўлення сучасных гандлёвых паслуг сваім пакупнікам райспажыўтаварыства рыхтуе ў магазіне “Родны кут”, які знаходзіцца ў раёне аўтастанцыі. Гэты праект у нашай вобласці “пілотны”, і нам выпаў гонар стаць яго пачынальнікамі. Сутнасць яго ў тым, што з дапамогай інтэрнэт-вітрыны пакупнікі змогуць заказаць бытавую тэхніку на любы густ і кашалёк. Будуць дзейнічаць розныя акцыя і скідкі.
Калі прааналізаваць работу нашых аддзелаў, то варта адзначыць, што калектывы кожнага з іх імкнуцца выконваць даведзеныя заданні, не спыняцца на дасягнутым, шукаюць магчымасць рухацца наперад, развівацца.
Нельга не адзначыць стабільную і зладжаную работу аддзела нарыхтовак, які ўзначальвае Ірына Ачыновіч. Штогод калектыў прыкладае ўсе намаганні, каб забяспечыць кіраўчан пад поўную патрэбу якаснай плодаагародніннай і ягаднай прадукцыяй. А дапамагае ў гэтым усталяванае тут сучаснае абсталяванне для доўгатэрміновага захоўвання прадукцыі. Зараз актыўна займаемся нарыхтоўкай чарніц: балазе год для іх выдаўся вельмі ўраджайным. Усе ягады перапрацоўваем, замарожваем і ў дальнейшым плануем рэалізаваць у краіны блізкага замежжа.
Стабільна працуе калектыў кафэ “Смажанка”. Згодна рэйтынгу (па тавараабароце, выпуску ўласнай прадукцыі і інш.) сярод прытрасавых аб’ектаў у галіне абслугоўвання ў рэспубліцы кафэ займае 1-е месца.
У бягучым годзе мы зарэгіст­равалі таварны знак “кіраўскія смажанкі” і зараз афіцыйна з’яўляемся законнымі ўладальнікамі дадзенага брэнда.
Аб нашай рабоце, напрацоўках і дасягненнях можа гаварыць шмат, але нельга не адзначыць, што дасягнутае — агульная заслуга ўсяго калектыву.
Прыемна ўдвая, калі добрасумленную працу нашых работнікаў адзначаюць на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях. Вось і напярэдадні прафесійнага свята кааператараў падчас урачыстага мерапрыемства старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў уручыў заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам Кіраўшчыны. Так, нагрудным знакам “Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі” адзначана шматгадовая добрасумленная праца начальніка вытворчага аддзела Святланы Васільевай, ганаровае званне “Чалавек года” ў нашай галіне ў намінацыі “Лепшы фінансіст” прысуджана галоўнаму бухгалтару райспажыўтаварыства Аксане Міхалап, Падзяка Бел­каапсаюза аб’яўлена начальніку планава-эканамічнага аддзела Наталлі Сулімскай.
Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана Сарока была ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Ганаровай граматай аблспажыўсаюза была адзначана мая шматгадовая праца. Па­дзяку аблспажыўсаюза атрымала намеснік галоўнага бухгалтара Любоў Аўсянік.
Падчас адбыўшагася ў райспажыўтаварыстве ўрачыстага сходу Ганаровымі граматамі праўлення і грашовымі прэміямі была адзначана вялікая колькасць работнікаў нашага калектыву, якія самааддана працуюць у галіне спажыўкааперацыі, прычым многія не адзін дзясятак гадоў.
Больш за 40 гадоў прысвяцілі сябе рабоце, звязанай з аказаннем паслуг насельніцтву начальнік рознічнага гандлёвага ўчастка Наталля Храмовіч, аператар ЭВМ Валянціна Лысенка, прадавец магазіна “ТШП” в.Казулічы Кацярына Міхалап, буфетчык сталовай аг.Баравіца Галіна Іванова, буфетчык кафэ “Легенда” аг.Жылічы Ніна Крутава.
35 гадоў таму прыйшлі ў спажыўкааперацыю раёна намеснік старшыні праўлення Таццяна Зімнева, прадавец магазіна “ТШП” аг.Паўлавічы Людміла Хархалёва, кандытар Таццяна Навумава, прадавец магазіна “Родны кут” горада Алена Сухарава.
Спіс нашых дастойных і на­дзейных кадраў можна працягваць бясконца. Слоў удзячнасці заслугоўвае кожны, хто штодня сваёй стараннай працай імкнецца задаволіць патрэбы і запыты нашых пакупнікоў і спажыўцоў. Вось у гэтым, несумненна, і ёсць галоўны сакрэт стабільнай і паспяховай работы нашага райспажыўтаварыства.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024