Экскурсія на “Кіраўскі харчовы камбінат”
Экскурсія — адна з распаўсюджаных форм атрымання інфармацыі аб прафесіях. Вучні 7 «Б» і 6 «Б» класаў СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага вырашылі больш даведацца аб працы ў Замежным таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Кіраўскі харчовы камбінат».
Як адзначыла педагог-арганізатар СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага Вольга Шчэмелева, падчас экскурсіі на прадпрыемства рабяты мелі магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй вытворчасці, наведалі ўчастак па вытворчасці канцэнтраванага соку — асноўнага прадукту, які выпускае камбінат — і назіралі за працай прадстаўнікоў розных прафесій. Вучні пазнаёміліся з сучаснай тэхнікай, тэхналогіяй вытворчасці соку, арганізацыяй працы, устройствам і прынцыпамі дзеяння машын на ўчастку. З задавальненнем рабяты назіралі за працай перадавікоў вытворчасці — апаратчыка упарвання, згушчэння прадуктаў Яўгена Кажамякі, прэсоўшчыка-аджымшчыка Вольгі Турловіч, майстра ўчастку Вольгі Барбарчык. Даведаліся падлеткі і пра адказнасць кожнага работніка на ўчастку, бо калі хоць адзін з рабочых парушыць інструкцыю ці не выканае даведзенае заданне, то ўся змена не выканае вытворчы план, і, адпаведна, камбінат панясе страты ў выпускаемай прадукцыі.
Пасля экскурсіі начальнік вытворчасці Г.Г.Верабей адказаў на пытанні вучняў.
Такім чынам, мерапрыемства шостага школьнага дня было для рабят не толькі цікавым, але і карысным.