Матуліна любоў – жыцця арыенцір…

Матуліна любоў – жыцця арыенцір…

У жыцці кожнага з нас, у якім бы ўзросце мы ні былі, самым дарагім чалавекам застаецца матуля. У памяць назаўсёды ўразаецца яе ласкавы голас, які здольны супакоіць у самай складанай сітуацыі, яе пяшчотныя рукі, якія маглі аблегчыць любы боль, яе ласкавы позірк, які нібыта даваў крылы і дарыў надзею на лепшае…
Менавіта такім чалавекам з’яўляецца для сваіх пяцярых сыноў жыхарка Лёўкавіч Аксана Костка. Штодня яна клапоціцца пра кожнае сваё дзіця, дапамагае і словам, і справай, раіць, як лепш зрабіць у канкрэтным выпадку, абавязкова імкнецца да таго, каб сыночкі адчувалі яе бязмерную мацярынскую любоў.

Старэйшаму сыну Аксаны Мікалаеўны Уладзіславу ўжо 25 гадоў. Ён даўно жыве самастойным жыццём, працуе начальнікам заставы “Падліпкі” Гродзенскай пагранічнай групы. Звязаць сваё жыццё з ваеннай справай Уладзіслаў вырашыў менавіта пры падтрымцы маці. Жанчына і сама калісьці марыла стаць ваеннай, але не атрымалася, матуліну мару ажыццявіў сын. Спачатку юнак скончыў Магілёўскае ка
дзецкае вучылішча, затым – ваенны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. І зараз, нягле-
дзячы на занятасць, юнак заўсёды знаходзіць хвіліну, каб патэлефанаваць маці, папытацца пра яе здароўе, пра малодшых брацікаў.
Як расказвае Аксана Мікалаеўна, калі Уладзіслаў прыязджае ў водпуск дадому, то работа па хатняй гаспадарцы літаральна кіпіць: пабудаваць, адрамантаваць, папрацаваць на агародзе – усё гэта вясковы хлопец робіць хутка і спраўна, да гэтага прывучае і малодшых.
Хатняя гаспадарка ў сям’і Костка даволі вялікая: карова, цяля, свінні, куры, качкі, гусі, трусы. Таму ў кожнага ёсць свае хатнія абавязкі і штодзённыя заняткі. Сямнаццацігадовы Мікіта і пятнаццацігадовы Ілья па-даросламу спраўляюцца з любой справай, не адстае ад старэйшых брацікаў і пяцігадовы Лёша. Дарэчы, хлопчыкам рана давялося пасталець, бо іх тата загінуў у аварыі, і ўсе мужчынскія клопаты яны ўзялі на сябе…

Расказваючы пра сваіх сыночкаў, Аксана Мікалаеўна проста свеціцца ад шчасця, кожным з іх ганарыцца. І падставы для гэтага ёсць. Хлопчыкі старанна вучацца: адзін – у каледжы, другі – у школе, прывівае ім матуля і любоў да цудоўнага свету творчасці, таму трое старэйшых займаліся хто музыкай, хто харэаграфіяй. Лёша – не па гадах развіты, калі захапляецца якой-небудзь тэмай, вывучае яе дасканала, і сваімі ведамі часцяком здзіўляе дарослых. І толькі маленькі Цімафей-Мікалай, якому сёлета споўніцца 2 годзікі, пакуль радуе матулю толькі сваім залівістым смехам і пяшчотнымі абдымкамі.
Сваю моцную палову А.М.Костка выхоўвае ў строгасці. Не ў тым сэнсе, што ім усё забараняецца, проста жанчына заўсёды ведае, дзе яны і з кім, чым занятыя. На думку мнагадзетнай маці, у такім пільным наглядзе няма нічога дрэннага, затое яе мацярынскае сэрца спакойнае, што з хлопчыкамі ўсё будзе добра.
Практычна кожныя выхадныя, калі дзеці дома, усе разам яны любяць збірацца на кухні за выпечкай чаго-небудзь салодкага. А калі рабяты на занятках, Аксана Мікалаеўна гатуе бліны, пірагі ці печыва, каб пачаставаць іх чымсьці смачным, а яе піцу хлопчыкі лічаць шэдэўрам кулінарыі.
Аддаўшы ўсю сябе выхаванню дзяцей, жанчына радуецца таму, што прыйшоў час, і зараз яна ў любой справе можа разлічваць на дапамогу старэйшых сыноў. Прычым робяць яны гэта без напамінаў, бо вельмі любяць і паважаюць матулю.
З такой жа любоўю і павагай Аксана Костка ставіцца і да сваёй матулі – Ганны Мікалаеўны. Яшчэ ў дзяцінстве Аксана часта бегала дапамагаць матулі на ферму, дзе тая працавала даяркай. Былі ў дзяўчыны і свае хатнія абавязкі. Жанчына і дагэтуль з маці, як лепшыя сяброўкі, заўсёды дзеляць напалову і радасці, і нягоды, падтрымліваюць адна адну. Бабуля, у сваю чаргу, клапоціцца пра ўнукаў, дапамагае іх гадаваць.
Па словах Аксаны Мікалаеўны, яна шчаслівая, што матуля побач, што ёсць чалавек, які зразумее і не пакіне ў любой няпростай сітуацыі ці ў цяжкую хвіліну.
Вельмі спадзяецца жанчына, што і яе хлопчыкі калі вырастуць, будуць ведаць, што дзверы бацькоўскага дома для іх заўсёды адчынены, а яна на ўсё жыццё застанецца для іх памочнікам, дарадчыкам і сваёй мацярынскай любоўю і малітвай будзе імкнуцца падтрымаць іх у любой сітуацыі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024