Пашана чалавеку працы

Пашана чалавеку працы

Персанальнае віншаванне з Новым годам і Раством ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымаў трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў. Такі высокі знак увагі пацвярджае асаблівую павагу і ўдзячнасць за ўклад Аляксандра Сяргеевіча ў развіццё галіны сельскай гаспадаркі.

Аляксандр ПЕТРАНКОЎ (злева)


Перадала віншавальную паштоўку заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна павіншавала Аляксандра Петранкова з навагоднімі святамі і падзякавала за старанную працу. Павіншаваў руплівага працаўніка і дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”, старшыня раённай арганізацыі аграпрамысловага саюза Іван Рыняк.

Аляксандр ПЕТРАНКОЎ падзяліўся сваімі ўражаннямі ад мінулага года і планамі на год бягучы:
– Для мяне мінулы год быў багаты на незабыўныя моманты і яркія эмоцыі. Самай важнай падзеяй стала прысуджэнне мне ганаровага звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” і атрыманне ўзнагароды з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі” ў Клімавічах. Мне ўжо не першы раз уручаў узнагароду Кіраўнік нашай краіны, і кожны раз хваляванні проста перапаўняюць сэрца. Шчыра кажучы, з’яўляецца асаблівая адказнасць працаваць яшчэ больш плённа і самааддана на роднай зямлі, хоць і так на працягу многіх гадоў імкнуся рабіць сваю справу шчыра, як навучылі бацькі, прадстаўнікі старэйшага пакалення. На асабістым прыкладзе магу сказаць, калі чалавек любіць сваю малую радзіму, сваю працу, ён абавязкова будзе шчаслівым. Для мяне няма нічога даражэй, чым назіраць, як зелянеюць засеяныя палі, як пад сонечнымі промнямі наліваюцца каласы збожжавых, як кладзецца ў пракосы духмяная трава і запаўняюцца кармамі траншэі. Гэта і ёсць сапраўднае жыццё!
Разам з жонкай радуюся поспехам унукаў, якіх у нас трое. Прыемна бачыць, што яны растуць адказнымі, паважаюць дарослых. Дзесяцігадовы Данііл –
сапраўдны патрыёт сваёй краіны: ганарыцца сваёй Радзімай, шануе гісторыю Беларусі, вельмі любіць вёску, з павагай ставіцца да людзей, якія працуюць на зямлі. Ён заўсёды кажа, што калі вырасце, пойдзе па маіх слядах і будзе працаваць на зямлі. Магчыма, такі выбар ён зрабіў пасля таго, як разам са мной пабываў на палявых работах, бачыў, што значыць убіраць хлеб, апрацоўваць зямлю. Шчыра кажучы, ганаруся, што стаў для ўнука прыкладам, што ў нашай сям’і расце будучы аграрый. Спадзяюся, ён працягне нашу сямейную дынастыю хлебаробаў.
У надышоўшым годзе нашу сям’ю чакае вельмі радасная падзея – нараджэнне яшчэ аднаго ўнучыка. Мы з жонкай пачалі гэты год з клопату аб сваім здароўі: зараз адпачываем у санаторыі. Хутка пачнуцца палявыя работы, таму мне трэба быць у добрай форме.
Спадзяюся, што 2025-ы год будзе багатым на прыемныя навіны, што здароўе будзе моцным, а самае галоўнае – на нашай зямлі будуць мір і спакой, а нівы парадуюць шчодрымі ўраджаямі.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем