Шчасце – ва ўласных руках

Шчасце – ва ўласных руках

Для многіх грамадзян з замежных краін Кіраўшчына становіцца другім домам: хтосьці знаходзіць тут сваю другую палавінку, іншыя, уцякаючы ад ваенных канфліктаў на сваёй малой радзіме, шукаюць магчымасць жыць у міры і спакоі, уладкоўваюцца на працу, наладжваюць сямейны быт. Так адбылося і ў жыцці цяперашніх жыхарак аг.Баравіца Алены Асіпенка і Людмілы Кірычук. І хаця жанчыны нара­дзіліся і значны час пражылі ва Украіне, Беларусь стала для іх шчаслівым утульным домам.

Нядаўна аператары машыннага даення кароў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Алена Асіпенка і Людміла Кірычук былі лаўрэатамі галіновага конкурсу “Жанчына года-2021” у прамысловасці ў намінацыі “Гаспадыня сяла”. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода. Жанчыны былі ўзнагароджаны дыпломамі. Варта адзначыць, што ў конкурсе ўдзельнічала больш за 600 прэтэндэнтак на перамогу, а запаветныя ўзнагароды атрымалі 30 чалавек. Прычым сярод іх было толькі 2 аператары машыннага даення і абедзве – з Кіраўшчыны. Такі гонар жанчыны заслужылі сваёй добрасумленнай працай, адказным стаўленнем да даручанай справы, гаспадарскім падыходам да хатняй сядзібы.
Алена Асіпенка на МТК “Баравіца” працуе з 2015 года. Спачатку даглядала цялят, а пазней перайшла аператарам машыннага даення, работа гэтая ёй вельмі спадабалася, жанчына дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў, добрасумленна выконвае даручаную справу.
У ліку перадавікоў і аператар машыннага даення кароў МТФ “Віленка” Людміла Кірычук. Працы ў сельскай гаспадарцы Людміла Іосіфаўна аддала больш за 22 гады.
Менавіта таму, калі паўстала пытанне дэлегіраваць ад гаспадаркі на конкурс дзве кандыдатуры, кіраўніцтва СВК “Бераснёўскі”, не задумваючыся, рэкамендавала Алену Асіпенка і Людмілу Кірычук.
Алена Асіпенка разам з сястрой-блізняці прыехала ў Беларусь у 2015 годзе з Украіны. Па словах жанчыны, у Горлаўцы, дзе яны пражывалі, было зусім “горача”: штодня дамы мірных жыхароў Данбаса бамбілі нацысты, часцяком даво­дзілася сядзець у бомба­сховішчах, а перад самым пераездам у нашу краіну жанчыны разам з іншымі гараджанамі правялі ў падвале без святла і цяпла амаль 3 месяцы. Таму пры першай магчымасці, сабраўшы толькі дакументы і некаторыя рэчы, пакінулі Украіну ў пошуках міру і цішыні. Чаму абралі менавіта Кіраўшчыну? У Баравіцы пражывала малодшая сястра, якая пераехала сюды яшчэ перад пачаткам баявых дзеянняў на Данбасе, пазней яна перавезла дзяцей і маці. Апошнімі выбіраліся з абстрэльваемай украінскімі войскамі тэрыторыі Алена з сястрой. У КСУП “Бераснёўскі” на той момант патрабаваліся кадры для работы ў жывёлагадоўлі, прычым важным фактарам пры выбары новага месца жыхарства стала тое, што ў гаспадарцы давалі добраўпарадкаванае жыллё.
Алена Асіпенка ўспамінае, як няпроста было спачатку: прыехалі, як кажуць, “у чым былі”. З удзячнасцю ўспамінае жанчына, як ужо ў першыя дні мясцовыя жыхары шчыра адгукнуліся на іх бяду і сталі несці посуд, мэблю, коўдру і падушкі. Кіраўніцтва Баравіцкай школы прывезла сталы, каб дзеці маглі рабіць урокі. Дапамагалі і розныя раённыя службы, куды даводзілася звяртацца за афармленнем дакументаў.
Пасля бамбёжак і абстрэлаў, нечалавечых умоў, гора і слёз мірных украінцаў на Данбасе жыццё ў Беларусі стала для Алены і яе родных сапраўды шчасцем. Па яе словах, калі прайшоў праз вайну, каштоўнасць міру ўзрастае ў сотні разоў…
Падзеі, якія адбываюцца ва Украіне ў апошнія месяцы, канешне ж, турбуюць сям’ю Асіпенкаў: там і дагэтуль засталіся сваякі, якія штодня рызыкуюць сваімі жыццямі пад абстрэламі украінскіх ваенных. Аб тым, каб вярнуцца на Данбас, нават калі там наступіць мір, жанчына са сваімі роднымі нават і не думаюць, бо за гэтыя гады прывыклі да стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а, галоўнае, – да мірнага неба над галавой.
Людміла Кірычук таксама нара­дзілася і вырасла ва Украіне, але больш чым за 22 гады жыцця ў Беларусі лічыць яе сваёй другой радзімай. У Баравіцу да сваёй бабулі Людміла Іосіфаўна разам з мужам і дзецьмі прыехала ў жніўні 1999 года. Літаральна праз тыдзень-другі ўладкавалася на працу на мясцовую МТФ, дзе і шчыруе дагэтуль. З дня ў дзень са спевамі першых пеўняў спяшаецца яна на ферму, дзе яе чакаюць падапечныя, а вяртаецца, калі на небе ўжо пачынаюць зіхацець першыя зоркі. Кожную карову-карміцельку, як яна ласкава іх называе, даярка ведае па мянушцы. Сваю работу жанчына любіць, хаця да прыезду ў Беларусь у жывёлагадоўлі ніколі не працавала і лічыць гэтую справу даволі адказнай. Але як бы складана ні было, ніколі не скардзіцца і не ўяўляе сябе ўжо ў іншай сферы.
Памочнікам ва ўсіх хатніх справах для Людмілы Іосіфаўны з’яўляецца муж Аляксандр Сцяпанавіч. Дом сям’і Кірычук – адзін з самых прыгожых у Баравіцы: чаго толькі каштуюць разьбяная альтанка, розныя малыя архітэктурныя формы, драўляныя вырабы і фігуркі звяроў – усё гэта зроблена гаспадаром. А вось патанаючая ў кветках з ранняй вясны і да позняй восені прылягаючая тэрыторыя – гэта заслуга жанчыны.
Сярод радасных па­дзей у жыцці Людміла Іосіфаўна лічаць тыя, калі ў доме збіраецца іх вялікая і дружная сям’я: трое дзяцей са сваімі другімі палавінкамі, трое ўнукаў. Старэйшыя сын з дачкой жывуць ва Украіне: штодня яны тэлефануюць бацькам, каб супакоіць іх з-за сітуацыі, якая там адбываецца.
Ёсць у жанчыны і сямейная трагедыя, якая адбылася з яе роднымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і, на шчасце, скончылася добра ўжо ў мірны час. Яе бабуля, знаходзячыся ў нямецкім канцлагеры, была разлучана са сваёй двухгадовай дачушкай (маці Людмілы Іосіфаўны). Шмат часу яны шукалі адзін аднаго, а сустрэцца давялося амаль праз 50 год. Са слязамі на вачах і зараз жанчына ўспамінае сустрэчу гэтых двух самых блізкіх для яе людзей.
Людмілу Кірычук без перабольшвання можна назваць душой калектыву МТФ “Віленка”: у навагоднія святы яна арганізоўвае ўпрыгож­ванне пакояў адпачынку на ферме і чаяпіцце з салодкасцямі, імкнецца з пазітывам успрымаць любую сітуацыю і падтрымаць кожнага, каму патрэбна дапамога. Жанчына ўпэўнена, што з дабрынёй і павагай да людзей лягчэй ісці па жыцці і перажываць няшчасці.
Немалаважным складнікам паспяховай працы калектыву даярка лі­чыць уважлівыя адносіны кіраўніцтва гаспадаркі да руплівых і старанных работнікаў. Па словах жанчыны, у такім выпадку з’яўляецца жаданне дасягаць яшчэ большага і імкнуцца да выканання пастаўленых задач.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Стрелка вверх