Темы

Лепшыя аператары машыннага даення за 2014 год

Лепшыя аператары машыннага даення за 2014 год

_MG_5911

На ўрачыстым мерапрыемстве былі ўзнагароджаны лепшыя аператары машыннага даення кароў за 2014 год.

У намінацыі сярод аператараў машыннага даення кароў у даільных залах пераможцамі прызнаны Наталля НАВУМЕНКА і Зоя СЕНЧУКОВА з СВК “Чырвоны баец”, якія надаілі на адну фуражную карову 7812 кг малака, павялічыўшы надой на 412 кг у параўнанні з 2013 г. Усё малако аператары атрымалі гатункам “экстра” і вышэйшым. Яны ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ў памеры 8 б.в. кожная.
Другое месца заняла Валянціна КЛІМОВІЧ з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: на адну фуражную карову яна надаіла 6977 кг малака (+803 кг да папярэдняга года), 94% прадукцыі атрымана гатункам “экстра” і вышэйшым. Ёй уручаны дыплом райвыканкама і грашовая прэмія ў памеры 6 б.в.
Аператару машыннага даення кароў Галіне ЛЁГКАЙ з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, надаіўшай 6932 кг (+803 кг да 2013 г.), 94% малака атрымана гатункам “экстра” і вышэйшым, уручаны дыплом райвыканкама і грашовая прэмія ў памеры 4 б.в.
У намінацыі сярод аператараў машыннага даення кароў у лінейны малакаправод лепшых вынікаў дабілася Кацярына АМБРАСЁНАК з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: на адну фуражную карову яна надаіла 8079 кг малака (+1532 кг), 88% прадукцыі атрымана гатункам “экстра” і вышэйшым. Ёй прысуджана першае месца, уручаны дыплом райвыканкама і грашовая прэмія ў памеры 8 б.в.
На другім месцы — Жанна КІСЕЛЬ з райаграпрамтэхзабеспячэння, надаіўшая 7617 кг на адну фуражную карову і павялічыўшая паказчык папярэдняга года на 1007 кг. 93,6% малака атрымана гатункам “экстра” і вышэйшым. Ёй уручаны дыплом райвыканкама і грашовая прэмія ў памеры 6 б.в.
Трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе прысу-джана Ніне ЛЯЎКОВІЧ з КСУП “Жылічы” (на здымку): яна надаіла на адну фуражную карову 7582 кг малака (+1021 кг да 2013 г.), 98,5% прадукцыі атрымала гатункам “экстра” і вышэйшым. Ёй уручаны дыплом райвыканкама і грашовая прэмія ў памеры 4 б.в.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость