Навіны Кіраўшчыны кароткім радком
• У бягучым годзе ў сельскагаспадарчую галіну раёна прыбыло на работу 30 маладых спецыялістаў: 4 з іх з вышэйшай адукацыяй, 26 — з сярэдне-спецыяльнай. Пэўная колькасць рабят вырашыла далей працягнуць абучэнне, некаторыя папоўнілі рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 21 — працаўладкаваны. Найбольшая колькасць маладых спецыялістаў — тэхнікі-механікі і аграномы, якія закончылі Жыліцкі сельгаскаледж і Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж.
• У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кіраўскім раёне афіцыйна зарэгістраваны 94 падаткаплацельшчыкі, якія заключылі дагавор паднайму памяшканняў. Гэта значыць, што грамадзяне добрасумленна плацяць падаткі за здачу ў наём маючыхся плошчаў.
• У бягучым годзе спецыялісты ДТСААФ падрыхтавалі і перападрыхтавалі 106 вадзіцеляў, якія сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Пры гэтым з першага разу экзамен здалі больш за 70% навучэнцаў (гэта адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці).
• Работнікамі раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у бягучым годзе затрымана 20 асоб, якія ўчынілі дробныя крадзяжы. Часцей за ўсё “несуноў” прывабліваюць прадукты харчавання і прадукцыя раслінаводства з палеткаў. За 10 месяцаў выяўлена 10 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства: продаж алкагольнай прадукцыі з закончаным тэрмінам рэалізацыі, а таксама захоўванне і рэалізацыя спіртаўтрымліваючай вадкасці без акцызных марак.