Праяўляючы ўвагу і клопат аб ветэранах

Праяўляючы ўвагу  і клопат аб ветэранах

ass1

У справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, старшыні пярвічных арганізацый, ветэраны вайны і працы, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, старшыні раённых арганізацый ГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч і “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова.

Работу раённай ветэранскай арганізацыі за мінулыя пяць гадоў прааналізавала старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук. Яна падкрэсліла, што ветэран-ская арганізацыя раёна прыняла актыўны ўдзел у знакавай для нашай рэспублікі падзеі 2015 года — выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мерапрыемствах па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Галоўнымі мэтамі арганізацыі з’яўляюцца абарона і падтрымка пажылых людзей, прыцягненне іх да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.
У раённую ветэранскую арганізацыю ўваходзіць 21 пярвічная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 4836 членаў, з іх 25 — ветэраны вайны, 377 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, 3 работнікі тылу, 7 сем’яў загінуўшых воінаў, 5 ветэранаў Узброеных Сіл і 58 воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Ім аказваецца дапамога, штогод праводзіцца ўшанаванне ветэранаў вайны і працы да юбілейных дат і прафесійных святаў, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня пажылых людзей і інш.
За справаздачны перыяд у раёне з жыцця пайшло 63 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Іх памяць на канферэнцыі была ўшанавана мінутай маўчання.
Сумесна з аддзеламі райвыканкама і РЦСАН праводзіцца рэалізацыя шэрагу праграм, накіраваных на комплекснае вырашэнне пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян пажылога ўзросту.
Значная работа ў гэтым накірунку ажыццяўляецца сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, раённымі арганізацыямі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру”, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў.
Цесна супрацоўнічае савет ветэранаў з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ГА “БРСМ”, якія аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам вайны і працы, сем’ям загінуўшых воінаў. Ва ўстановах адукацыі створаны і працуюць валанцёрскія атрады.
Наладжана сувязь з кіраўнікамі сельгасарганізацый, старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія дапамагаюць вырашаць праблемы, узнікаючыя ў жыцці сталых людзей.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Эма Карпук выказала ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна, Васіля Антонавіча Буслава, Людмілы Іванаўны Манько, Галіны Васільеўны Каранкевіч, Аркадзя Канстанцінавіча Шумілава, Зінаіды Кузьмінічны Акушэвіч і іншых за патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Добрымі справамі і грамад-скай актыўнасцю вызначаюцца старшыні пярвічных арганізацый Валянціна Паляшчук (райбальніца), Пётр Клепча (КСУП “Чырвоны баец”), Віктар Крэс (СВК “Калгас “Ніва”), Анатоль Падаляк (СВК “Добасна-агра”) і іншыя. Гэтыя людзі ўзначальваюць свае ветэранскія ячэйкі ўжо больш за 15 гадоў.
Станоўчай адзнакі заслужыла і работа неабыякавых да лёсаў іншых людзей старшынь пярвічак Зінаіды Галімскай (райспажыўтаварыства), Алены Фірагінай (СВК “Калгас “Свярдлова”), Людмілы Гаўрыльчык (Баравіцкі сельвыканкам), Ніны Нікіфаравай (КСУП “Барчыцы-агра”), Аляксандра Сініцкага (ПМК-255).
Ветэранскія пярвічкі ажыццяўляюць ўзаемадзеянне з адміністрацыямі і прафсаюзнымі камітэтамі ўстаноў і прадпрыемстваў па ўдасканаленні калектыўных дагавароў, прыняцці дадатковых мер па сацыяльнай падтрымцы пажылых людзей, раней працаваўшых у гэтых калектывах.
Ветэраны працы — удзельнікі творчых гурткоў і калектываў мастацкай самадзейнасці. Яны з ахвотай і інтарэсам наведваюць аматарскія аб’яднанні, якія працуюць пры раённым Доме культуры і РЦСАН. Пры раённым савеце ветэранаў працуе клуб “Ветэраны Кіраўшчыны”.
У мэтах цікавага і карыснага адпачынку пажылых людзей праводзяцца святочныя агеньчыкі, канцэртныя праграмы і вечары, розныя конкурсы і віктарыны, наладжваюцца турыстычныя паездкі па знакамітых мясцінах Беларусі.
Работа раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў была прызнана здавальняючай.
Быў абраны састаў савета арганізацыі, прэзідыўм і рэвізійная камісія. Старшынёй раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў зноў абрана Эма Карпук.
Адно з разгледжаных пытанняў тычылася заключэння трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” і раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Яно праду-гледжвае іх цеснае ўзаемадзеянне ў пытаннях рэалізацыі мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне і падтрымцы ветэранаў вайны і працы, адаптацыі пажылых людзей да сучасных умоў жыцця, іх актыўны ўдзел у жыцці грамадства.
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці падарылі прысутным некалькі музычных нумароў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем