Темы

Работы вядуцца шырокім фронтам

Работы вядуцца шырокім фронтам

asfalt

“Раёнка” працягвае інфармаваць сваіх чытачоў аб праводзімых работах па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу  працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”.  Кіраўск,  а/г Мышкавічы  нагадваюць вялізную будаўнічую пляцоўку. Паўсюдна шчыруюць працаўнікі: асфальтуюцца вуліцы і дарогі, пракладваюцца тратуары, рамантуюцца агароджы, дамы набываюць прывабны выгляд. Актыўна наводзіцца парадак на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, каля прыватных домаўладанняў.

Адчувальную дапамогу жыхарам раёна аказваюць працаўнікі многіх будаўнічых арганізацый вобласці: з Магілёва, Бабруйска, Глуска, Асіповіч, Клічава, Круглага, Слаўгарада і інш.
Як паведаміў начальнік філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Віталь Токараў, неабходна выканаць рамонтныя работы асфальтавага пакрыцця вуліц горада і сельскіх населеных пунктаў, а таксама аўтамабільных дарог раёна на суму 12 млрд.474 млн. руб.
Ужо завершаны рамонт дарожнага пакрыцця па зав. Пушкінскаму ў райцэнтры, па вул.Дварцовай, вул.Новай, вул.Зялёнай у а/г Мышкавічы. У хуткім часе поўнасцю будзе адрамантавана асфальтавае пакрыццё вуліц Кіраўска: Ленінскай (ад вул.Фрунзе да вул.Савецкай), Камсамоль-скай (ад вул.Пушкінскай да вул.Савецкай), К.Маркса (ад вул.Фрунзе да вул.Савецкай), Першамайскай (ад вул.Пушкінскай да плошчы імя Кірава).
Ужо зараз відавочныя станоўчыя вынікі агульных намаганняў гаспадароў і іх памочнікаў. Аб гэтым сведчаць фотаздымкі, зробленыя нашымі супрацоўнікамі на мінулым тыдні.
Кожны жыхар раёна мае магчымасць далучыцца да агульнай справы — прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да дастойнай сустрэчы ўдзельнікаў і гасцей абласных «Дажынак — 2014».

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость