Развіццё сельскіх рэгіёнаў Кіраўскага раёна: Любоніцкі сельсавет

Развіццё сельскіх рэгіёнаў Кіраўскага раёна: Любоніцкі сельсавет

_MG_6693 _MG_6738 _MG_6760 _MG_6766 _MG_6803 _MG_6818 _MG_6890 _MG_6901 _MG_6907 _MG_6921 _MG_6930

Дзейснай і эфектыўнай формай работы зарэкамендавала сябе ў раёне правядзенне выязных сумесных пасяджэнняў прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама на базе аднаго з сельскіх Саветаў дэпутатаў. Наведванне аб’ектаў вытворчай і сацыяльна-культурнай сфер, абмеркаванне на месцах зробленага па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні дае магчымасць ацаніць, наколькі зладжана і вынікова працуюць кіраўніцтва сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, мясцовая ўлада, дэпутацкі корпус, актыў па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў у пачатку сумеснага выязнога пасяджэння, якое праходзіла нядаўна на базе Любоніцкага сельсавета. А летась такія своеасаблівыя справаздачы трымалі Паўлавіцкі, Дабаснянскі, Скрыпліцкі, Мышкавіцкі сельскія Саветы дэпутатаў.

Важная справа – навядзенне парадку на зямлі
Выязное пасяджэнне, на якім была разгледжана работа Любоніцкага сельвыканкама па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, пачалося з 7 гадзін раніцы. Як толькі аўтобус з удзельнікамі выехаў за межы горада, адразу іх увагу звярнулі на добраўпарадкаванне тэрыторый. Перад Пацавай Слабадой вядуцца работы па ўладкаванні крынічкі з купеллю. Дарэчы, сюды накіравана частка сродкаў раённага суботніка. Далей старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Глекаў засяродзіў увагу прысутных на грамадзянскіх могілках в.Пацава Слабада, дзе, пачынаючы з мінулага года, выкананы значны аб’ём работ па добраўпарадкаванні з дапамогай розных гарадскіх арганізацый. У прыватнасці, спілена 210 дрэў, выкарчаваны пні, дэманціравана старая агароджа, усталявана новая. Рэкультываваны землі на прылягаючай тэрыторыі.
Нямала зроблена па навядзенні парадку на зямлі ў самой вёсцы, а таксама ў Казулічах. Актыўна працуе ў гэтым напрамку райаграпрамтэхзабеспячэнне, у выніку ў севазварот яго падсобнай гаспадаркі ўцягваюцца рэкультываваныя землі.
Прыкметна папрыгажэлі вёскі Курганы, Уласавічы, тут, як адзначыла старшыня Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Маслава, сёлета праведзены работы па раскарчоўцы на плошчы амаль 9 га, зямельныя ўчасткі ўцягнуты ў севазварот. А ўвогуле з 2007 года на тэрыторыі сельсавета РАПТЗ такім чынам атрымала 194,35 га ворыўных земляў. Работы працягваюцца…
Прысутныя падчас руху аўтобуса не маглі не ацаніць якасць новага пакрыцця дарогі з Пацавай Слабады на Любонічы: яно зроблена ДЭУ-72 г.Бабруйска, абслугоўваючым гэтую трасу. У новым абліччы і дарога з Любоніч да трасы М-5.
Галоўны крытэрый – эфектыўнасць
На МТК “Уласавічы” райаграпрамтэхзабеспячэння ішла размова аб эфектыўнасці работы жывёлагадоўчай галіны, ходзе нарыхтоўкі кармоў, перспектывах развіцця падсобнай гаспадаркі прадпрыемства.
Дырэктар РАПТЗ Мікалай Чаранкоў адзначыў, што пагалоўе БРЖ у іх на гэты момант складае 3510 галоў, у тым ліку 970 — дойны статак. Летась спецыялісты прадпрыемства падвяргаліся крытыцы кіраўніка раёна за нізкую шчыльнасць жывёлы. Правялі істотную работу па выпраўленні сітуацыі і ў выніку “прыраслі” сёлета на 308 галоў: закупілі ў суседніх раёнах, у насельніцтва, унеслі свой уклад.
Па выніках 6 месяцаў вытворчасць малака склала 101% да адпаведнага ўзроўню мінулага года, мяса — 108%. Надой малака на адну фуражную карову атрыманы ў межах 3400 кг, сярэднясутачныя прывагі – 600 г.
Інфармуючы, як арганізаваны працэс корманарыхтоўкі і якія ён дае рэзультаты, Мікалай Чаранкоў выказаў упэўненасць, што сёлета іх статак будзе забяспечаны кармамі належнай якасці пад поўную патрэбу. Сенажу ў параўнанні з леташнім заклалі на 2 тыс. т болей. Звыш 70% у ім складае канюшына. Строга прытрымліваліся тэхналогій пры закладцы, не пашкадавалі грошай на біялагічны кансервант. Нядрэнныя выраслі кукуруза, азімы рапс, размешчаны на 350 га.
Мікалай Чаранкоў таксама расказаў аб прымаемых мерах па павелічэнні вытворчасці малака (на гэты дзень РАПТЗ мінусавала па сярэднясутачных надоях). Разумеючы, што адно з важных складаемых атрымання чакаемага рэзультату — належнае кармленне жывёлы, увялі ў яе рацыён падкормку люцэрнай для павелічэння ўтрымання бялку, завезлі добры камбікорм.
Падчас наведвання жывёлагадоўчых памяшканняў комплексу намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка адзначыў, што ўжо 5 год, як МТК укамплектаваны, жывёла расстаўлена па фазах лактацыі. Ёсць радзільнае аддзяленне, цэх сухастою, зманціравана даільная ўстаноўка. Цяляты ўтрымліваюцца ў індывідуальных доміках, у летні перыяд — выпасваюцца. Добра ідуць справы па прыплодзе, забяспечваецца 100-працэнтная захаванасць маладняку.
Немалаважна, што на комплексе ў належным стане знаходзяцца санітарна-бытавыя памяшканні.
На тэрыторыі Любоніцкага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” ляснічы Надзея Урбан, якая прысвяціла гэтай справе амаль тры дзесяцігоддзі свайго жыцця, паведаміла ўдзельнікам выязно-га пасяджэння, што плошча лясніцтва складае 9970 га, перавалодваюць хвойныя насаджэнні. Асноўныя функцыі калектыву — ахова лесу ад самавольных парубак, лясных пажараў. Нарыхтоўваюць драўніну: у сярэднім за месяц па 1 тысячы кубаметраў: 75-80% — дзелавой, астатняя — дравяная. Асноўныя спажыўцы — насельніц-тва, усе пытанні з выпіскай і забеспячэннем жадаючых вырашаюцца аператыўна. Дзелавую драўніну пастаўляюць у цэхі лясгаса, на чыгуначную станцыю. Па выкананні даведзеных заданняў стабільна ідуць з плюсам.
Усе з задавальненнем прайшліся па дэндрапарку, які размешчаны на плошчы 2,4 га побач з адміністрацыйным будынкам лясніцтва, палюбаваліся прыгожай расліннасцю (1060 дрэў і кустоўя): тут і таполя серабрыстая, і манчжурскі арэх, і вербы плакучая і шарападобная, і інш. Усё вакол дагледжана, радуе вока.
Як падкрэсліла Алена Маслава, паміж мясцовымі органамі ўлады, кіраўніцтвам лясніцтва і РАПТЗ наладжана цеснае ўзаемадзеянне па вырашэнні пытанняў навядзення парадку, добраўпарадкавання тэрыторый.
Сацыяльная інфраструктура — да патрэб сяльчан
У Любонічах шырокая сацыяльная інфраструктура: удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі практычна ўсе аб’екты і пераканаліся, што ў аграгарадку створаны добрыя ўмовы для вырашэння сяльчанамі надзённых пытанняў жыццядзейнасці.
Сфера аховы здароўя прадстаўлена амбулаторыяй урача агульнай практыкі і бальніцай сястрынскага догляду. Галоўны ўрач раёна Алена Круцько зрабіла экскурс у гісторыю, адзначыўшы, што з 60-х гадоў тут была сельская ўчастковая бальніца, у сувязі са старэннем насельніцтва неабходна было стварыць на тэрыторыі сацыяльную ўстанову для пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, якія не маюць патрэбы ў стацыянарным лячэнні. У 2005 годзе ранейшая ўстанова была рэарганізавана ў бальніцу сястрынскага догляду. Дзякуючы ўладкаванню аграгарадка ў 2008 годзе быў зроблены капітальны рамонт аб’ектаў аховы здароўя. Іх работнікі стараюцца падтрымліваць парадак, беражліва ставяцца да ўсяго. Шмат гадоў працуе тут урач Міхаіл Баўтовіч, ён добра ведае жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак, як і яны яго.
Амбулаторыя ўкамплектавана медработнікамі, акрамя зубнога фельчара, спецыяліст такога профілю выязджае сюды па графіку з раённай бальніцы. Ёсць аўтамабіль, насельніцтва абслугоўваецца па выкліках.
У прыёма-нарыхтоўчым пункце райспажыўтаварыства ішла размова аб арганізацыі работы па закупе лішкаў сельгаспрадукцыі і другаснай сыравіны. Як паведаміла старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока, нарыхтоўчы абарот да ўзроўню мінулага года знізіўся, склаў за 5 месяцаў 82% пры тым, што па раёне ў цэлым чакалася яго выкананне за паўгоддзе на 112% пры прагнозе 101%. Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў даручыў прааналізаваць, па якіх прычынах у Любонічах знізіўся паказчык, і прыняць меры па павелічэнні нарыхтоўчага абароту.
У магазіне “Прадукты” райспажыўтаварыства тэмп росту тавараабароту таксама невысокі, хаця асартымент тавараў забяспечваецца, пры правядзенні санітарнай службай маніторынгу заўваг наконт якасці тавараў не паступіла, выконваюцца папярэднія заказы насельніцтва.

Каменціруючы сітуацыю з тавараабаротам, работнікі спаслаліся на канкурэнцыю — побач размешчаны прыватныя гандлёвыя кропкі. У магазіне высокая ўдзельная вага безнаяўных плацяжоў па банкаўскіх пластыкавых картках— 22,6% пры тым, што ў цэлым па райспажыўтаварыстве — 16%.
Былі таксама наведаны аб’екты гандлю ІП Т.Ф. Белаглазава і “ЛК-гандаль”.
У аптэцы №84 цэнтральнай раённай аптэкі №82 Магілёўскага РУП “Фармацыя” маюцца ўсе прэпараты па вызначаным пераліку лекавых сродкаў — 542 найменні, у тым ліку 346 — айчыннай вытворчасці. Дзякуючы камп’ютарнаму забеспячэнню ёсць сувязь з усімі аптэкамі вобласці, а таксама з аптэчным складам, таму тут могуць параіць чалавеку, дзе набыць неабходныя лекі, або прывезці іх сюды па заяўцы.
Мясцовае аддзяленне паштовай сувязі абслу-гоўвае жыхароў Любоніч, Сяргеевіч, Морхавіч, Курганоў, Уласавіч, астатнія населеныя пункты — мотадастаўкай аддзялення паштовай сувязі Мышкавічы. Поштай аказваюцца сяльчанам профільныя і няпрофільныя паслугі.
У адміністрацыйным будынку сельскага Савета дэпутатаў размешчаны комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне №709/106 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Пры наведванні Любоніцкіх сярэдняй школы і дзіцячага садка канстатавалася, што колькасць вучняў і выхаванцаў на працягу апошніх трох гадоў змяншаецца: з 72 школьнікаў і 23 садкоўцаў у 2013/2014 навучальным годзе да 55 і 12 адпаведна ў 2015/2016 н.г. Дэма-графічная сітуацыя пакуль не ўсяляе аптымізму. У перспектыве магчымая аптымізацыя ўстаноў адукацыі: утрыманне двух будынкаў пры ўказанай вышэй дынаміцы нерацыянальнае. Удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі памяшканні садка, школы, агледзелі музейныя экспазіцыі, мелі магчымасць ацаніць творчыя здольнасці рабят.
Надаецца ўвага ветэранам, адзінокім, пажылым грамадзянам, пражыва-ючым на тэрыторыі сельсавета, для аказання ім дапамогі функцыянуюць сацыяльны пункт, 4 Дамы сацыяльных паслуг.
Сельскі Дом культуры ў Любонічах — адзін з самых вялікіх у раёне. Тут працуюць філіял дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, сельская бібліятэка, размешчана музейная экспазіцыя этнаграфічнага напрамку. Платныя паслугі ўстановай культуры перавыконваюцца ў асноўным за кошт вечароў адпачынку і дыскатэк. Усё ж актуальнай застаецца задача акты-візацыі насельніцтва на наведванне гурткоў, праводзімых мерапрыемстваў.
Прысутныя наведалі Свята-Косма-Даміянаўскі храм, дзе яго настаяцель іерэй Максім Кірэеў паведаміў звесткі з гісторыі, правёў малебен.
Праблемы і задачы
Па ходу агляду аб’ектаў, вуліц аграгарадка зноў і зноў закраналіся пытанні навядзення парадку, добраўпарадкавання. Тут нямала зроблена, у тым ліку з дапамогай гарадскіх арганізацый у працэсе падрыхтоўкі да выязнога пасяджэння. Як адзначыла кіраўнік мясцовай улады Алена Маслава, людзі ў большасці сваёй разумеюць важнасць гэтай работы, падключаюцца да яе, стараюцца. Але ёсць і такія, хто не спяшаецца брацца за справу.
Старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава выказала думку, што сельскім Саветам дэпутатаў праводзіцца недастатковая растлумачальная работа сярод насельніцтва па пытаннях добраўпарадкавання, яе неабходна актывізаваць.
Былі абмеркаваны пытанні вывазу смецця, неабходнасці рэкультывацыі мясцовага міні-палігона, рамонту калодзежаў, воданапорных калонак, выдаленні аварыйных дрэў і іншыя.
Адзначалася, што патрабуе ўдасканалення работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў. Гучалі і іншыя заўвагі, якія сельвыканкамам прыняты да ўвагі.
Зацікаўленае абмеркаванне актуальных для гэтага сельскага рэгіёна пытанняў і праблем працягвалася на пленарным пасяджэнні, прынятым рашэннем вызначаны меры і задачы па забеспячэнні далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета дзеля павышэння якасці жыцця людзей.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024