Ураджай кавуноў у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” вырас на славу!

Ураджай кавуноў у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” вырас на славу!

Як паведамлялася на нашым сайце, сёлета ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” было прынята рашэнне паспрабаваць вырошчваць бахчавыя культуры, у прыватнасці, кавуны. Улічваючы істотнае пацяпленне клімату, гэтая справа, як меркавалася, можа прынесці дадатковы даход.

І чаканне апраўдалася. На полі, куды была высаджана вырашчаная ў цяпліцы  расада, паспеў добры ўраджай. І наш фотакарэспандэнт прысутнічаў пры яго зборы. Кавуны радавалі вока памерамі і, здавалася,  гарантавалі задавальненне ад іх дэгустацыі. Гэтак і атрымалася: ягада, а яе, дарэчы, вырошчвалі тры гатункі, каб вызначыць, які з іх лепшы, была смачная і сакавітая.  

Уборка ўраджаю кавуноў працягваецца…

Вырошчванне новай культуры ў “Рассвеце” плануюць працягваць і пашырыць плошчы пад яе.

У жыхароў раёна ёсць магчымасць пакаштаваць рассветаўскія кавуны, яны рэалізуюцца ў фірменнай гандлёвай сетцы акцыянернага таварыства.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем