З мэтай павышэння ўзроўню жыцця сяльчан

З мэтай павышэння  ўзроўню жыцця сяльчан

Изображение 006

У раёне праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам сельскіх населеных пунктаў рабочых груп, у якія ўваходзяць прадстаўнікі службаў, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці. На мінулым тыдні рабочая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай сустрэлася з жыхарамі в. Жылічы з мэтай вырашэння надзённых праблем і паляпшэння ўмоў жыцця сяльчан. У састаў групы ўваходзілі старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Каранкевіч, старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока.

У той дзень у вёску прыехаў аўтамагазін райспажыўтаварыства, і прадстаўнікі службаў гутарылі з сяльчанамі па меры яго прыпынкаў. Людзі падыходзілі за прадуктамі, ахвотна ўступалі ў размову.
Кожны раз тон гутарцы задавала Галіна Слабоднікава, якая цікавілася праблемамі жыхароў, паабяцала разабрацца ў кожнай канкрэтнай сітуацыі, давала вычарпальныя адказы на пытанні.
Трэба адзначыць, што скаргаў у вяскоўцаў не было. У большасці сваёй яны выказвалі падзяку старшыні мясцовага сельвыканкама Галіне Шчур за разуменне, падтрымку, уменне выслухаць і дапамагчы.
Многім сельскім жыхарам, а гэта ў асноўным людзі сталага ўзросту, не хапае ўвагі і цярплівага субяседніка. Таму сяльчане і заводзілі размову з гасцямі пра сваіх аднавяскоўцаў, якія любой цаной імкнуцца вырашаць уласныя праблемы за чужы кошт. У асноўным гэта датычылася пытанняў добраўпарадкавання — узнікнення стыхійных звалак, несвоечасовага падкосу пустазелля на прыдамавой тэрыторыі.
Калі старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава закранула пытанне медыцынскага абслугоўвання, сталыя людзі ў адзін голас заявілі:”У гэтым плане праблем ніякіх няма”. Жанчыны адзначалі, што ім вельмі пашанцавала з доктарам Андрэем Вервенкам: граматным і адказным медработнікам. Пры неабходнасці, ён купіць патрэбнае лякарства ў раённай аптэцы і абавязкова даставіць на дом.
Не было прэтэнзій у сяльчан і да райспажыўтаварыства. Аўтамагазін прыязджае па графіку, у ім можна набыць усё неабходнае. І ў гэтым мы пераканаліся на свае вочы. Прадавец Аксана Храмовіч ветліва абслугоўвала пакупнікоў, прапаноўвала прадукты, якія былі ў продажы. Як адзначылі сяльчане, пры жаданні яны робяць папярэдні заказ на пэўны тавар, які абавязкова выконваецца. Дарэчы, асартыментны пералік значны: хлеб і хлебабулачныя вырабы, каўбасы, малочныя прадукты, цукар і інш. У наяўнасці былі пажарныя апавяшчальнікі і батарэйкі да іх. Гэтым быў задаволены начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч і прывёў прыклады, калі з дапамогай апавяшчаль-нікаў былі выратаваны жыцці людзей пры пажарах. Ён таксама ахарактарызаваў становішча з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі раёна, вобласці і ў цэлым па краіне, акцэнтаваў ува-гу грамадзян на захаванні мер перасцярогі ў летні пажаранебяспечны перыяд і заклікаў прысутных не ігнараваць устаноўленыя правілы бяспекі.
Падчас гутаркі Міхаіл Каранкевіч раздаваў прысутным лістоўкі супрацьпажарнага зместу, адказваў на пытанні грамадзян.
А вось так званыя дачнікі былі заклапочаны высокім коштам на электраэнергію: яны аплачваюць за святло па павышаным тарыфе: на дадзены момант 1 кВт каштуе 0,19 руб. (з улікам дэнамінацыі). Як адзначыла Галіна Слабоднікава, такія цэны ўстаноўлены ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №571 для грамадзян, якія не зарэгістраваны ў жылым памяшканні (уладальнікі або члены іх сем’яў): яны пакрываюць эканамічна абгрунтаваныя затраты. Па павышаных расцэнках дачнікі павінны аплачваць і іншыя камунальныя паслугі, звадкаваны газ.
Неабходна адзначыць, што многіх сяльчан хвалявалі праблемы выдалення аварыйных дрэў на мясцовых могілках, рамонту калодзежаў. Як адзначыла старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур, спілаванне дрэў — справа нятанная, але для гэтага прадпрымаюцца пэўныя меры. Так, на працягу мінулага года на тэрыторыі сельсавета было спілена каля 50 дрэў. Карыстаючыся выпадкам, Галіна Шчур запрасіла жыхароў вёскі прыняць удзел у суботніку па навядзенні парадку на могілках.
Паабяцалі сяльчанам адрамантаваць калодзежы: вялікіх затрат тут не трэба. Засмучае толькі тое, што людзі не праяўляюць ніякага жадання, каб штосьці зрабіць самім. Зразумела, што калодзежнае кальцо яны не ў стане памяняць, але падрамантаваць лаўку для вядра маглі б. Тым больш, што ў вёсцы пражываюць і працаздольныя мужчыны.
У членаў рабочай групы выклікаў задавальненне той факт, што многія сяльчане ўтрымліваюць свае домаўладанні і прыдамавыя тэрыторыі належным чынам: паўсюдна чыста, трава скошана, дамы і агароджы пафарбаваны, у агародчыках — рознакаляровыя кветкі.
Супрацоўніку рэдакцыі прыемна было чуць, што некаторыя жыхары вёскі выпісваюць “раёнку”, з яе чэрпаюць карысную інфармацыю. Як адзначыла Т.А.Вербінава, якая на працягу доўгіх гадоў не разлучаецца з “Кіраўцам”, яна сама пачытае і суседзям раскажа, аб чым паведамляе газета.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх