Темы

Адзначаны лідары прафсаюзнага руху Кіраўшчыны

Адзначаны лідары прафсаюзнага руху Кіраўшчыны

Напярэдадні Свята працы Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізаваў урачыстае мерапрыемства, падчас якога былі адзначаны найбольш актыўныя лідары прафсаюзнага руху. Сярод іх – старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Кiраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Раіса Русецкая, якая ўдастоена Граматы рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК (на фота).

Раіса Пятроўна ўзначальвае прафсаюзную пярвічку на працягу​ 14 гадоў. Увесь гэты час члены прафсаюза таварыства прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца і ў гаспадарцы, і ў раёне. Вялікая ўвага тут надаецца стварэнню належных умоў для арганiзацыi працы i вытворчага быту, арганізацыі вольнага часу працуючых і членаў іх сем’яў, іх здаровага ладу жыцця. Таму прафесійныя якасці старшыні прафкама, яе грамадзянская пазіцыя, значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза так высока ацэнены кіраўніцтвам.

Святлана Голікава са старшынёй Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Уладзімірам Пятровічам.

​У перадсвяточныя дні сваю заслужаную ўзнагароду атрымала і старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Добаснянскае” Святлана Голікава.
У ліку лепшых актывістаў вобласці за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне прафсаюзнага руху, умацаванне сацыяльнага партнёрства старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч уручыў Святлане Яўгенаўне нагрудны знак “Гонар прафсаюзнага руху”.
Святлана Голікава займае актыўную жыццёвую пазіцыю, старшынёй пярвічкі з’яўляецца з 2004 года. За гэты час члены прафсаюзнай арганізацыі, а гэта ўсе працуючыя ў гас­падарцы, з’ядналіся агульнымі ідэямі і мэтамі, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці сельгасарганізацыі, раёна.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость