Апошні званок – час новых адкрыццяў!

Апошні званок – час новых адкрыццяў!

Ва ўстановах адукацыі раёна празвінеў апошні школьны званок, які абвясціў аб заканчэнні чарговага навучальнага года. Для рабят малодшых класаў – гэта пачатак цудоўнай бесклапотнай пары – летніх канікулаў, для выпускнікоў – чарговы важны крок у дарослае жыццё, адказны момант, калі яны выбіраюць сваю будучыню, сваё месца і занятак у жыцці.

З самай раніцы на школьным двары Мышкавіцкай СШ звінелі дзіцячыя галасы. Тут сабраліся школьніцы ў прыгожых сукенках з белымі бантамі і хлопчыкі ў строгіх касцюмах з букетамі рознакаляровых кветак для сваіх любімых настаўнікаў.
Павіншаваць школьнікаў і настаўнікаў з апошнім школьным званком завіталі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Траццякова, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, старшыня Мышкавіцкага сельвыканкама Жанна Камінская, прадстаўнікі РАУС, РАНС, а таксама бацькі рабят.
Віншаванні з заканчэннем чарговага навучальнага года рабятам, настаўнікам адрасавала старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што ў нашай краіне многае робіцца для таго, каб рабяты атрымлівалі дастойныя веды, мелі магчымасць у поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты, а настаўнікі былі забяспечаны дастойнымі ўмовы работы.
Галіна Паўлаўна нагадала, што з верасня 2022 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі, быў рэалізаваны шэраг змен, якія тычыліся школьнікаў, быў уведзены цэнтралізаваны экзамен, які аб’яднаў у сабе выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне для выпускнікоў.
Кіраўнік раёна нагадала, што на Кіраўшчыне працуе 21 установа адукацыі, з якіх 11 – агульнай сярэдняй адукацыі, у іх навучаецца 1901 навучэнец: 71 выпускнік, 188 дзевяцікласнікаў, 217 першакласнікаў. Галіна Слабоднікава адзначыла, што ў мінулым навучальным годзе вучнямі і настаўнікамі было заваёвана 367 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Дастойны ўклад у скарбонку дасягненняў унеслі і прадстаўнікі Мышкавіцкай СШ. Так, Ксенія Сібіркова стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў, узнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вераніка Буціна – пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу “Беларускія традыцыі і сучаснасць”, “Народнае мастацтва”, Марыя Долгая – рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне свет!”, Дзіяна Пятруша – рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”, Алег Жылінскі – пераможца абласных конкурсаў “Я – патрыёт сваёй краіны” і “Дарогамі адкрыццяў”, Арына Бяляўская – абласнога конкурсу “Дарогамі адкрыццяў”, Святаслаў Стэльмах і Карына Мішанава – абласнога конкурсу “Мір у душы, мір у краіне!”, Ганна Бегунова – абласной патрыятычнай акцыі “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”, Арына Леснікоўская – рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурсу “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”, каманда “Патрыёт” – абласнога этапа рэспубліканскага фестывалю-кункурсу “Аганёк запрашае сяброў!”.
Кіраўнік раёна пажадала вучням насычаных цікавымі падзеямі і новымі адкрыццямі летніх канікулаў.
Па традыцыі, не абышлося без падарункаў. Школа атрымала сертыфікат: яго ўручыла дырэктару Мышкавіцкай СШ Святлане Шчэрбіч старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава.
Свае віншаванні адрасаваў калектыву школы дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель і ўручыў лепшым вучням грашовыя прэміі за дасягненні ў вучобе, спорце і творчай дзейнасці.
Першакласнікі далі наказ выпускнікам ніколі не забываць сваю школу і настаўнікаў, зрабіць далейшы правільны выбар і стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Ганаровае права даць апошні званок было прадастаўлена выпускніку Мышкавіцкай СШ Антону Гарачкову і першакласніцы Кацярыне Бегуновай.
У добры шлях, выпускнікі, радасных і бяспечных канікулаў усім рабятам!

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024