Темы

Беларускі кірмаш прайшоў у СШ №2 імя К.П. Арлоўскага

На беларускі кірмаш былі запрошаны вучні III “Б” класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Мерапрыемства арганізавана ў межах Тыдня беларускай мовы з мэтамі выхавання ў дзяцей пачуцця любові да роднага краю і беларускай мовы, фарміравання творчых адносін да розных відаў музычнай дзейнасці і інш.

На некаторы час класны пакой ператварыўся ў сапраўдны кірмаш: парты былі ўпрыгожаны саматканымі ручнікамі, абрусамі і хусткамі, на іх стаялі мастацкія вырабы з саломы і гліны, кошыкі з агароднінай і садавінай; гучалі песні «Будзь здаровы, гаспадар» – у выкананні ансамбля народнай музыкі «Бяседа», «Чаму ж мне ня пець?», «Бывайце здаровы!», «Бульба».
Класны кіраўнік Эліна Фралова расказала дзецям, што кірмаш – гэта свята, якое традыцыйна адбывалася восенню. Але, перш чым яго ладзіць, трэба было добра папрацаваць на зямлі, вырасціць і сабраць ураджай. На гэтым свяце славілі дбайных гаспадароў.
Дзеці пазнаёміліся з некаторымі народнымі традыцыямі, чыталі вершы, спявалі, выконвалі заданні на веданне беларускай мовы, мелі магчымасць пераапрануцца ў беларускае народнае адзенне.
Напрыканцы свята ўсе паспрабавалі беларускую страву – дранікі, якую згатавала бабуля адной з навучэнак класа.
Развіталіся з кірмашом выканнем песні “Бывайце здаровы!”.
Эліна Фралова адзначыла, што мова – гэта душа народа, аснова яго культуры, крыніца прыгажосці. Арганізацыя такіх мерапрыемстваў дапамагае выхоўваць у дзяцей цікавасць да больш глыбокага вывучэння беларускай мовы і народных традыцый.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем