Темы

Дзень самакіравання ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: эксперымент удаўся!

Дзень самакіравання ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: эксперымент удаўся!

Глобусы

     У СШ №2 імя К.П.Арлоўскага г.Кіраўска адбыўся дзень самакіравання. Аб тым, як праходзіла мерапрыемства, расказала класны кіраўнік 11 класа названай установы адукацыі Святлана Свірко:

— Кожная ўстанова адукацыі мае свае звычаі і традыцыі. Наша СШ №2 імя К.П.Арлоўскага — не выключэнне. Ужо некалькі гадоў запар у нас праводзяцца дні самакіравання, калі старшакласнікам даецца магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўнікаў, арганізатараў мерапрыемстваў, кіраўніка ўстановы. І кожны такі дзень не падобны на папярэдні.

     Сёлета ў дзень самакі­равання адукацыйны працэс пачаўся лінейкай. І ўжо з першых хвілін рабяты заваявалі любоў і аўтарытэт сваіх настаўнікаў. Ніхто не застаўся раўнадушным пасля выступлення дырэктара-дублёра Дар’і Хлапковай. Яна ўзга­дала словы Э.В.Беліка: “Ка­жуць, што чалавеку ў жыц­ці павінна пашанца­ваць тройчы: ад каго радзіцца, у каго вучыцца і на кім ажаніцца, а ўсяго астатняга ён даб’ецца сам”. Дар’я адзначыла, што з другім ім пашчасціла.
       У дзень самакіравання ў нашай навучальнай установе працавалі не­звычайныя настаўнікі – гэта былі лепшыя вучні 10, 11 класаў, за рэдкім выключэннем — малодшыя. Яны старанна і адказна падышлі да гэтай справы: пракансультаваліся ў педагогаў, склалі планы-канспекты ўрокаў і з добрым настроем прыступілі да работы. Яна аказалася нялёгкай, але прынесла шмат новых, яркіх уражанняў і эмоцый. Некаторым нават дапамагла вырашыць далейшы лёс і пераканацца ў сваім прафесійным выбары.
        Для настаўнікаў адзі­наццацікласнікі наладзілі квэст, дзе было шмат конкурсаў і творчых заданняў. Педагогі выдатна справіліся з усімі задачамі, а сваёй актыўнасцю і жыццярадаснасцю вельмі ўразілі вучняў.
        Апошняй часткай дня быў урачысты канцэрт, на які былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы.
Уражаннямі ад мерапрыемства падзяліліся яго арганізатары.
Дар’я ХЛАПКОВА:
Дзень самакіравання даў магчымасць вучням у поўнай меры адчуць на сабе ўсю складанасць настаўніцкай працы. Мне выпала самая галоўная роля: быць дырэктарам. Гэта вельмі адказная пасада, але мне было цікава, як я спраўлюся з гэтай місіяй. Па словах нашага дырэктара Галіны Іванаўны Русецкай, у мяне ўсё атрымалася. Шчыра кажучы, няпроста, калі за ўвесь адукацыйны працэс адказвае адзін чалавек. Асабіста для мяне дзень самакіравання — гэта новыя адчуванні і ўнікальны жыццёвы вопыт.
Дзіяна САРОКА:
— На мяне, ян на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, разам “звалілася” куча спраў: прасачыць за дысцыплінай, пракантраляваць урокі, бо ніяк нельга парушаць вучэбны працэс, аб чым часта нагадвала дырэктар. Прыемна было глядзець на нашых настаўнікаў, якія з захапленнем удзельнічалі ў прапанаванай ім гульні, што праходзіла ў форме квэста.
Падчас дня самакіравання, падрыхтоўкі да яго наш клас стаў яшчэ больш дружным і згуртаваным. А як прыемна было атрымліваць падзякі ад настаўнікаў!
Кірыл АКУЛІЧ:
— У самым пачатку ўрока, які я вёў як настаўнік, я крыху разгубіўся, але выйсці з такога стану мне дапамаглі самі вучні. Яны былі вельмі ўважлівымі і адносіліся да мяне, як да настаўніка. Адным словам, мне спадабалася выкладаць, спадзяюся, што і маім вучням было цікава. Наогул, цяпер я лепш разумею нашых настаўнікаў і ведаю, колькі трэба папрацаваць, каб падрыхтавацца да ўрока і правесці яго на належным узроўні.

 

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость