Темы

Экскурс у гісторыю для вучняў Мышкавіцкай школы

Экскурс у гісторыю для вучняў Мышкавіцкай школы

БССР – цэлая эпоха ў гісторыі, якая стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У краіне гэтая знамянальная дата адзначаецца паўсюдна. Не засталася ў баку і Мышкавіцкая СШ.
Інфармацыйныя гадзіны з нагоды 100-годдзя БССР прайшлі ва ўсіх класных калектывах, у бібліятэцы аформлена тэматычная выстава. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара ўстановы адукацыі па навучальнай рабоце Любоў Маркевіч.
Для вучняў 7-11 класаў адбылася агульная інфармацыйная гадзіна, якая называлася “100 год БССР”. Прапагандысцкая група пазнаёміла прысутных з асноўнымі падзеямі ў жыцці БССР – ад стварэння і калектывізацыі да значных дасягненняў і перыяду крызісу. Рабяты паведамілі аб беларускіх брэндах, якія і зараз карыстаюцца папулярнасцю.
Цікавай была рэтра-выстава “Назад у БССР”, наладжаная з дапамогай настаўнікаў і вучняў (дакладней, іх бацькоў). Элементам экспазіцыі былі фотаздымкі з фонду школьнага музея, на якіх захаваны асноўныя падзеі з жыцця БССР: з’езды ВЛКСМ, Камуністычнай партыі Беларусі, аднаўленне заводаў і вёсак сіламі камсамольцаў, аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, партызанская барацьба, пасляваеннае аднаўленне і многае іншае.
А асноўную частку выставы складалі рэчы, якімі карысталіся ў перыяд існавання БССР. Увагу ўсіх “прыкавала” друкаваная машынка, лічыльнікі, камсамольскія і партыйныя білеты, калекцыі марак і значкоў, песеннік, ёлачныя цацкі і многае іншае. Хлопчыкі ў першую чаргу цікавіліся прыстаўкай “Дэндзі”, касетным магнітафонам і “дэмбельскімі альбомамі”.
Школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты, бо гэта была магчымасць акунуцца ў эпоху сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў, зразумець, чым тады даражылі, а для настаўнікаў — успомніць дзяцінства і маладосць…

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость