Экзамен для ўстаноў адукацыі

Экзамен для ўстаноў адукацыі

IMG_4496IMG_4507

На двары — жнівень, дзятва адпачывае, атрымліваючы асалоду ад летніх канікулаў, а для работнікаў устаноў адукацыі лета — гарачая пара. Зараз для іх адно з галоўных пытанняў — завяршэнне падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Каб вызначыць ступень гатоўнасці, а пры выяўленні пэўных недахопаў мець час на іх выпраўленне, напрыканцы ліпеня была праведзена прыёмка ўстаноў адукацыі. Камісію ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, у састаў уваходзілі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, энерганагляду. 

Усё было праверана дасканала, грунтоўна, уважліва, каб рабяты падчас знаходжання ва ўстановах адукацыі не адчувалі нейкіх бытавых нязручнасцей, вучыліся і адпачывалі ў бяспечных умовах. Значных заўваг і недапрацовак у школах і дзіцячых садках выяўлена не было, таму пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе ўстановы адукацыі раёна.
У адзін з дзён праверкі разам з камісіяй па аб’ектах праехаліся карэспандэнты “раёнкі”, якія на свае вочы пераканаліся ў тым, што калектывы ўстаноў адукацыі з адказнасцю падышлі да падрыхтоўкі да новага навучальнага года.
Пахам свежай фарбы, адноўленымі класамі, добраўпарадкаванай тэрыторыяй сустрэла правяраючых Жыліцкая СШ. Адразу было бачна, што аб’ём зробленага тут вялізны. Кожны настаўнік паклапаціўся аб тым, каб у яго кабінеце рабятам было не толькі ўтульна і камфортна, але і пазнавальна, для чаго на сценах усталяваны інфармацыйныя стэнды.
Сёлета, напрыклад, прыемна парадавала камісію добраўпарадкаваная тэрыторыя Жыліцкага дзіцячага садка. У двары — самаробныя малыя архітэктурныя формы, розныя драўляныя казачныя персанажы, якія падабаюцца не толькі малышам, але і прыцягваюць увагу прахожых.
Значная работа праведзена па стварэнні ўмоў і паляпшэнні якасці харчавання вучняў і выхаванцаў Дабаснянскай СШ і дзіцячага садка.
Зялёным колерам, нягледзячы на спякоту, сустрэлі дагледжаныя ўчасткі з морквай, капустай, бульбай у Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Увесь гэты ўраджай у хуткім часе будзе на абедзенных сталах вучняў. Мяркую, што прыемным сюрпрызам для рабят стануць з густам адрамантаваныя класы, спартыўная зала, добраўпарадкаваная тэрыторыя вакол будынка.
Сіламі калектыву Мышкавіцкай СШ, а таксама бацькоў вучняў зроблены касметычны рамонт ва ўсіх класах установы. Значныя работы праведзены па давядзенні да ладу ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі харчблока і сталовай. Парадак падтрымліваецца і на вялізнай прылягаючай тэрыторыі. Дагледжаны яблыневы сад радуе багатым ураджаем.
Хацелася б асабліва адзначыць і работу калектыву ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы. Буйства фарбаў і кветак сустракае яго наведвальнікаў ужо ля ўвахода ва ўстанову. Паўсюль на тэрыторыі фігуркі казачных персанажаў, з густам зробленыя астраўкі для гульняў і адпачынку малышоў. Такая ж прыгажосць і ўтульнасць унутры садка.
Усе агароджы вакол школ і дзіцячых садкоў адрамантаваны і пафарбаваны. Падчас іх аб’езду пад асаблівай увагай была праверка захавання патрабавання аб забароне заезду на прылягаючую тэрыторыю транспарту, акрамя спецыяльнага. Значная работа праведзена па забеспячэнні ўстаноў адукацыі падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

Пракаменціраваць праведзеныя рамонтныя і падрыхтоўчыя работы мы папрасілі в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлю Траццякову:
— Праверкі прайшлі ва ўсіх 28 установах адукацыі раёна. Адразу трэба заўважыць, што агульнымі намаганнямі зацікаўленых у стварэнні належных умоў для навучання і выхавання рабят удалося правесці значныя работы па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. З адказнасцю і творча падышлі да правядзення рамонтаў калектывы школ і дзіцячых садкоў. Падчас наведвання аб’ектаў здзіўляла, наколькі багатая фантазія і вялізны творчы патэнцыял у работнікаў.
У 2016/2017 навучальным годзе ў раёне будуць функцыянаваць 7 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 1 гімназія, 4 вучэбна-педагагічныя комплексы, 13 устаноў дашкольнай адукацыі, 1 установа спецыяльнай адукацыі, 1 — дадатковай, сацыяльна-педагагічны цэнтр, а таксама ДЮСШ.
З 1 верасня бягучага года аптымізуецца сетка ўстаноў адукацыі раёна шляхам стварэння двух навучальна-педагагічныя комплексаў: “Любоніцкі НПК дзіцячы садок-сярэдняя школа”, “Дабаснянскі НПК дзіцячы садок-сярэдняя школа”.
На правядзенне бягучага рамонту ўстаноў адукацыі са сродкаў раённага бю-джэту выдзелена 21000 руб. (210 млн. руб.), у тым ліку 12000 руб. (120 млн. руб.) — на рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
За кошт сродкаў мясцовага бюджэту выкананы работы па замене 84 энерга-зберагальных лампаў і падводцы гарачай вады ў санітарна-тэхнічныя вузлы у Жыліцкай СШ, а таксама для мыцця рук перад уваходам у абедзенную залу ў Чы-гірынскай СШ.
Акрамя таго, праведзены бягучыя рамонты ў яслях-садку аг.Баравіца і СШ №1.
Выкананы электрамантажныя, санітарна-тэхнічныя і агульнабудаўнічыя работы па рамонце харчблока ў Дабаснянскім НПК ДССШ.
Пры падрыхтоўцы кабінетаў, службовых памяшканняў, спартыўных залаў, харчблокаў і абедзенных залаў выкарыстоўваліся таксама сродкі папячыцельскіх саветаў (19,9 млн. руб.); шэфская дапамога (7,9 млн. руб.); сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў адукацыі (39,9 млн. руб.).
На кантролі — пытанне забеспячэння педагагічнымі кадрамі. Сёлета ў наш ад-дзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прыбудзе 7 маладых спецыялістаў. 1 верасня за парты сядуць 2052 вучні, з якіх 228 “першаклашак”.
Трэба сказаць, што, нягледзячы на пэўныя фінансавыя складанасці, установы адукацыі зрабілі ўсё магчымае, каб у належных умовах сустрэць сваіх вучняў.
Карыстаючыся магчымасцю, выказваю шчырыя словы падзякі за своечасовае і якаснае правядзенне рамонтных і падрыхтоўчых работ педагогам, тэхнічнаму персаналу ўстаноў адукацыі, кіраўнікам шэфскіх арганізацый, бацькам рабят.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх