Темы

Кіраўскія гімназісты — пераможцы раённага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці

Кіраўскія гімназісты — пераможцы раённага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці

gimnazistyФінансавая граматнасць — гэта важна!

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны. Дарэчы, гэтае мерапрыемства праводзіцца трэці год і карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі.

У г.Кіраўску ў першым этапе алімпіяды прынялі ўдзел 24 вучні 10 і 11 класаў.
Перад пачаткам мерапрыемства да яго ўдзельнікаў звярнулася прадстаўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Алена Грунінг.
Алімпіяднае заданне складалася з 30 тэставых заданняў. Рабяты выконвалі іх на працягу акадэмічнай гадзіны. Затым да работы прыступіла журы, у састаў якога ўвайшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, ААТ “ААБ “Беларусбанк”, ААТ “Белаграпрамбанк” і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Рэзультаты алімпіяды паказалі дастаткова высокі ўзровень ведаў школьнікаў: амаль усе ўдзельнікі набралі больш паловы магчымых балаў.
Трэба адзначыць, увесь п’едэстал гонару па выніках першага этапу занялі адзінаццацікласнікі гімназіі горада. Пераможцам, набраўшы 79 балаў з 86 магчымых, стаў вучань гімназіі Павел Хурсаў, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Аліна Чайка і Аляксандра Кастко. Ім былі ўручаны дыпломы, а таксама каштоўныя падарункі.
Падзякамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь былі адзначаны Дзіяна Сарока з гімназіі (4 месца), Артур Махлаеў з Мышкавіцкай СШ (5 месца).
Усе ўдзельнікі алімпіяды атрымалі памятныя прызы ад Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ААТ “ААБ Беларусбанк” і ААТ “Белаграпрамбанк”.
Рабяты, заняўшыя першыя тры месцы, прадставяць свае раёны на абласным этапе, які адбудзецца 23 лістапада.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость