Кіраўскія школьнікі заваявалі ўзнагароды на абласных прадметных алімпіядах

Кіраўскія школьнікі заваявалі ўзнагароды на абласных прадметных алімпіядах

З 9 па 12 студзеня ў Магілёве прайшоў трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі.
Ганаровае права прадстаў­ляць наш раён атрымалі 11 вучняў з чатырох устаноў адукацыі. Яны спаборнічалі па 8 вучэбных прадметах: “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца” – Кацярына Белянава і Саміна Ахундава (СШ №1), “Руская мова”, “Руская літаратура” – Паліна Мішукова (СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага), Алена Фёдарава (СШ №1), “Грамадазнаўства” – Анастасія Прусянкова (СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага), “Гісторыя” – Аляксандр Суравец (Чыгірынская СШ) і Аляксандр Жылінскі (Мыш­кавіцкая СШ), “Біялогія” – Марыя Дрозд (СШ №1), “Фізіка” – Максім Балдзенка (СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага), “Інфарматыка” – Аляксей Бодык (СШ №1), “Нямецкая мова” – Вікторыя Пудава (СШ №1).
Удала выступілі вучаніцы Алены Уладзіміраўны Пархамовіч Кацярына Белянава і Саміна Ахундава, якія заваявалі дыпломы І і ІІ ступені адпаведна, вучаніца Валянціны Валер’еўны Яскевіч Анастасія Прусянкова – дыплом ІІІ ступені. Вядома, гэтыя дыпломы – вынік штодзённай напружанай працы вучняў, іх настаўнікаў, веды, цярпенне і любоў да дзяцей і справы якіх сталі асновай паспяховасці, і, зразумела ж, бацькоў, якія садзейнічалі станаўленню таленту сваіх дзяцей. Дарэчы, і Кацярына, і Саміна, і Анастасія прытрымліваюцца такой жа пазіцыі і лічаць, што ў адзіночку такога выніку дасягнуць было б немагчыма.
Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў! Жадаем ім далейшых поспехаў і перамог!
Дзяўчаты падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў алімпіядзе.

Кацярына БЕЛЯНАВА:
– Я ўдзельнічала ў абласным этапе алімпіяды трэці раз і кожны раз дасягаю лепшых вынікаў. Не магу дакладна сказаць, чаму выбрала абслугоўваючую працу – тут шмат фактараў: мне падабаецца рукадзельнічаць, мая старэйшая сястра Насця была прыкладам для мяне – яна не аднойчы перамагала на рэспубліканскім этапе алімпіяды па той жа абслугоўваючай працы, і нарэшце, Алена Уладзіміраўна мяне заматывавала. Што тычыцца самога працэсу ўдзелу ў алімпіядзе, то ён заварожвае, цікавы і пазнавальны. Заданні абодвух тураў былі няпростымі, але грунтоўная падрыхтоўка дапамагла мне справіцца з імі. Спадабалася і сама арганізацыя алімпіяды, для нас былі падрыхтаваны розныя конкурсы, канцэрты. Упэўнена, што кім бы я ні стала ў будучым, практычныя навыкі, атрыманыя на ўроках абслугоўваючай працы, мне спатрэбяцца.

Саміна АХУНДАВА:
– Для мяне гэта другая алімпіяда на абласным узроўні. Летась я атрымала дыплом ІІІ ступені. Сёлета палепшыла свой рэзультат на адну ступеньку. Выбар прадмета не выпадковы, бо яшчэ ў 5 класе мне спадабалася абслугоўваючая праца, і настаўніца таксама, таму я вырашыла працягваць займацца і развівацца ў гэтым накірунку. Акрамя таго, глядзела на Насцю і Кацю Белянавых, па-добраму ім зайздросціла. Вырашыла паспрабаваць са­-ма – і ў мяне атрымалася. Перад алімпіядай хвалявалася наконт таго, якія будуць заданні, наколькі складаныя, але ж, тым не менш, лічу, што справілася нядрэнна. Цяжэй далася практычная частка – часу не хапіла. І гэта мяне не пужае – ёсць куды імкнуцца і расці.

Анастасія ПРУСЯНКОВА:
– Я ўпершыню ўдзельнічала ў трэцім этапе алімпіяды, таму, зразумела, вельмі хвалявалася, і ўражанняў ад мерапрыемства засталося шмат. Чаму менавіта грамадазнаўства? Відаць, тут у мяне было больш шанцаў. Зразумела, я рыхтавалася да алімпіяды, але ўзмоцнена пачала займацца, калі даведалася, што выйшла на вобласць. Мяне ўсебакова падтрымлівалі ў школе і дома, Валянціна Валер’еўна шмат са мною займалася. Так, магчыма, недзе я не дапрацавала, але ж усе ўдзельнікі былі годныя, а заданні – складаныя. А самае няпростае было дачакацца вынікаў. У любым выпадку, алімпіяда – гэта як разумовае, так і асобаснае развіццё. Удзел у ёй надае ўпэўненасці ў сабе, пашырае кругагляд, павышае стрэсаўстойлівасць. Упэўнена, набыты жыццёвы вопыт абавязкова спатрэбіцца мне ў будучым.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024