Темы

Міжнародны дзень роднай мовы ў Мышкавіцкім яслях-садку

Міжнародны дзень роднай мовы ў Мышкавіцкім яслях-садку

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЕСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

Як паведаміла нанамеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Вераніка Асташова, у іх устанаве адукацыі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы свята ўжо стала добрай традыцыяй. Гэты год не выключэнне. Свята мовы пачалося ў нас яшчэ задоўга да 21 лютага.

З 17 лютага ва ўстанове былі аформлены інфармацыйныя стэнды. Яны пазнаёмілі бацькоў з гісторыяй свята. Таксама ў групах выхавальнікамі былі падрыхтаваны выставы кніг і часопісаў.

21 лютага для выхаванцаў  педагогі падчас мастацкай дзейнасці чытаюць беларускія казкі. Традыцыйна ў межах свята роднай мовы праводзіцца конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп прымаюць ўдзел у гэтым выпрабаванні.

Асаблівую цікавасць у выхаванцаў і бацькоў выклікалі насценныя газеты, якія падрыхтавалі выхавальнікі пасля правядзення піяр-акцыі “Мае любімыя беларускія словы”. Акцыя мела мэту звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі: каханне, калі ласка, Радзіма, маці.

Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну!

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость