Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

Па ініцыятыве і ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай Міністэрства адукацыі рэалізуе мерапрыемствы па прывіцці дзецям патрыятызму і любові да Радзімы.

Адно з такіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым
садку №1 Кіраўска з удзелам памочніка пракурора раёна Маргарыты Пірожнік, якая расказала пра важнасць прафесіі пракурора, чым займаецца ведамства, якія задачы выконвае. “Пракуратура, –
адзначыла Маргарыта Аляксандраўна , – гэта не толькі кантралюючы орган. Яе работнікі закліканы абараняць грамадзян і дапамагаць ім у складаных жыццёвых сітуацыях, сачыць за дакладным выкананнем законаў у нашай краіне, каб не парушаліся правы грамадзян, у тым ліку і садкоўцаў, якія маюць права на выхаванне і навучанне ў дзіцячай установе адукацыі, якаснае кармленне, сон і іншыя”.
Пасля ў гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа па гісторыі нашай краіны і даведаліся пра ўсё самае важнае і цікавае. Склалі пісьмо аб Беларусі для сваіх аднагодкаў з іншых краін. З дапамогай вершаў, песень і танцаў выхаванцы расказалі аб гісторыі роднай краіны, дзяржаўных і нацыянальных сімвалах. Падчас анлайн-падарожжа дзеці наведалі знакавыя для Беларусі месцы: мемарыял у Брэсцкай крэпасці, Хатыні, памятны знак “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў Борках.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі адправілі імправізаваны ліст аднагодкам з іншых краін і зрабілі фота на памяць. Такія заняткі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні не праходзяць бясследна. Яны прывіваюць дзецям пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, расказваюць пра гісторыю. А гэта трэба пачынаць рабіць менавіта з дашкольнага ўзросту.
Надзея БЯЛЯЎСКАЯ, намеснік загадчыка дзіцячага сада №1.