Темы

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Працягваем публікацыю ўспамінаў ўдзельнікаў Усебеларускіх народных сходаў мінулых год ад нашага раёна, іх прапаноў для абмеркавання на прадстаячым народным форуме.

Алена ПАРХАМОВІЧ, настаўнік працоўнага навучання СШ №1:

– Я была дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў у 2010  годзе. Уражанні ад яго засталіся ў памяці дагэтуль. Упэўнілася асабіста, што на гэтых форумах  вызначаюцца напрамкі рэалізацыі галоўнай задачы: павелічэнне якасці жыцця людзей. Наша краіна паступова і дынамічна развіваецца ад пяцігодкі да пяцігодкі, вырашаючы пастаўленыя задачы. У сваёй дзяржаве мы вырашаем, якім шляхам развівацца нашай рэспубліцы.

Прадстаячы лютаўскі  форум стане вынікам работы дыялогавых пляцовак, якія праходзілі па ўсёй краіне. Удзельнікі павінны вызначыць лепшыя і важнейшыя ініцыятывы, якія ў далейшым лягуць у аснову трывалага падмурка нашага грамадства, напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, якія вынесены на ўсеагульнае абмеркаванне.

Я працую ў школе, і мяне, безумоўна, цікавяць пытанні, якія тычацца сферы адукацыі.  Жадала б, как на сходзе ў гэтым плане былі прыняты адпаведныя рашэнні. У прыватнасці, лічу, што нам неабходна павысіць узровень адукацыі, статус настаўніка,.

Таксама патрэбна ўзмацніць адказнасць сям’і за выхаванне дзяцей, актывізаваць прапаганду сямейных каштоўнасцей. У некаторых людзей сёння складваецца меркаванне, што гэтая задача практычна поўнасцю ляжыць на педагогах. Бацькі ўсё ж у працэсе выхавання павінны быць больш дзейнымі. 

Хвалюе таксама пытанне прафарыентацыі вучняў, узаемадзення школ і ўстаноў адукацыі сярэдняга спецыяльнага і вышэйшага звяна. З боку каледжаў і ВНУ павінна зыходзіць больш ініцыятывы ў арыентаванні школьнікаў да той ці іншай прафесіі, каб іх прадстаўнікі сустракаліся і ўзаемадзейнічалі з вучнямі не разава, а значна часцей і  актыўней. Гэта дазволіць будучым выпускнікам больш асэнсавана падысці да выбару свайго накірунка далейшай дзейнасці. З прафарыентацыяй звязаны яшчэ адзін момант, на які, я б жадала, каб была звернута ўвага: на маю думку, трэба больш павялічыць колькасць класаў тэхніка-тэхналагічнай накіраванасці, ствараць практыка-арыентаванае асяроддзе. З асабістага вопыту работы ведаю перавагі практычнага навучання: некалькі маіх вучняў сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость