Патрыятычнаму выхаванню вучняў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага садзейнічаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі

Патрыятычнаму выхаванню вучняў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага садзейнічаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі

Вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага сустрэліся з цікавымі людзьмі ў межах святкавання нацыянальнага свята – Дня народнага адзінства. Аб гэтым расказала  намеснік дырэктара СШ №2 імя К.П.Арлоўскага па выхаваўчай рабоце Таццяна КОРШАК.

Кожны ведае, што будучыня краіны залежыць ад падрастаючага пакалення, таму адным з прыярытэтных накірункаў развіцця сучаснага грамадства з’яўляецца выхаванне маладога пакалення. У цяперашні час для развіцця і росквіту дзяржавы мала, каб чалавек атрымаў добрую адукацыю. Важна, каб ён хацеў працаваць і ўсяляк спрыяў развіццю сваёй краіны. Для гэтага з ранняга ўзросту дзецям неабходна прывіваць любоў да гераічнага мінулага і культуры свайго народа, гонар за сваю Радзіму, дапамагаць  усведамляць сваю ролю ва ўмацаванні і развіцці краіны. Перад  педагогамі стаіць няпростая задача: сфарміраваць у кожнага вучня тыя якасці, якія дапамогуць яму развівацца далей.

Сёння маладое пакаленне мае вялікія магчымасці для рэалізацыі сваіх запатрабаванняў і інтарэсаў. Адна з патрэб сучаснага маладога чалавека, задавальненне якой выступае як умова іх матэрыяльнага і духоўнага развіцця, — быць патрыётам. І хто, калі не мы, дарослыя, павінны дапамагчы нашым дзецям па-новаму зірнуць на сваю краіну, глыбей асэнсаваць асабістае дачыненне да яе гісторыі і культуры.

Велізарнай дапамогай у справе выхавання патрыятызму сярод моладзі стала новае для беларусаў свята — Дзень народнага адзінства, якое заклікана ствараць моцную дзяржаву, аб’ядноўваць народ.

У нашай установе адукацыі прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства. Самымі ж яркімі і запамінальнымі сталі сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Выпускнік школы 1977 года Сяргей Сцяпанавіч Іваніцкі, генерал-маёр ракетных войскаў РФ, статны, мужны чалавек з настальгічным позіркам, прайшоў ганарлівай паходкай па калідорах ўстановы адукацыі, з цікавасцю паназіраў за дзецьмі і настаўнікамі падчас перапынку, наведаў школьны музей. Трохі пазней ён з задавальненнем адправіўся на сустрэчу з вучнямі 8, 11 класаў. Падчас гутаркі ён расказаў прысутным пра тое, як вучыўся ў гэтай жа школе, што паўплывала на выбар яго прафесійнага шляху, якія жыццёвыя няўдачы яму давялося пераадолець, а таксама аб сваіх баявых узнагародах, якія ўпрыгожвалі парадны кіцель. У завяршэнні сустрэчы ён сказаў юнакам і дзяўчатам, што вельмі рады ўбачанаму, таму, як сёння змянілася яго родная школа. Падзяліўся сваімі прыемнымі ўражаннямі пра родны Кіраўск. Заклікаў вучняў любіць свой горад, сваю Радзіму, старацца вучыцца, рабіць добрыя і карысныя справы.

Вучні 9-х класаў сустрэліся з ветэранам працы, воінам-інтэрнацыяналістам Н.Б. Пад’ялоўскім. Мікалай Баніфацьевіч — часты госць у нашай школе, але кожная сустрэча нясе ў сабе нешта новае, цікавае. Ветэран распавядаў пра свой баявы і працоўны шлях. З асаблівай цікавасцю слухалі вучні аповед Мікалая Баніфацьевіча аб удзеле ў так званай «Вайне Суднага дня». Ён часта ўспамінаў пра таварышаў, якія, часам нават не быўшы знаёмымі, коштам уласнага жыцця абаранялі адзін аднаго. Ці гэта не прыклад адзінства? Ветэран пажадаў дзецям мірнага неба над галавой , ён параіў ім ісці па жыцці смела, рашуча,  пераадольваючы цяжкасці і перашкоды.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024