Темы

Педагогіка стала прызваннем для кіраўчанкі Алены Пархамовіч

Педагогіка стала прызваннем для кіраўчанкі Алены Пархамовіч

Сярод тых, для каго настаўніцтва — прызванне і сэнс жыцця, — Алена Уладзіміраўна Пархамовіч, якая выкладае працоўнае навучанне ў СШ №1.
Вось ужо на працягу 20 гадоў яна дапамагае вучаніцам раскрыць свае здольнасці і таленты, вучыць такім неабходным у жыцці рэчам, як шыццё, вязанне, прыгатаванне ежы, правілам этыкету, паводзінам у грамадстве і іншым жаночым прамудрасцям. Кожны яе ўрок — гэта цікавы крок для ча-
госьці новага, нязведанага і абавязкова карыснага. Пры выкладанні свайго прадмета яна імкнецца зацікавіць ім дзяўчынак, вучыць рабіць немагчымае — магчымым, а складанае — простым.

Настаўнік працоўнага навучання СШ №1 Алена Уладзіміраўна Пархамовіч са сваёй вучаніцай Анастасіяй Бялянавай, якая заваявала дыпломы ІІ ступені на трэцім і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні.

Нарадзілася А.У.Пархамовіч у в.Глыбокавічы ў сям’і настаўнікаў. Яе бацька Уладзімір Міхайлавіч і маці Святлана Пятроўна прысвяцілі самай гуманнай у свеце прафесіі ўсё сваё жыццё. Яны і сталі тым стымулам, які накіраваў дзяўчыну на асэнсаваны выбар будучай прафесіі. І, як паказаў час, — гэта быў правільны крок.
У 2012 годзе Алена Уладзіміраўна была адзначана прэміяй фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў. Штогод яе вучаніцы прымаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, прычым вельмі паспяхова. Так, па выніках 2018/2019 навучальнага года на трэцім і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні Анастасія Бялянава заваявала дыпломы ІІ ступені. За дастойную падрыхтоўку ўдзельніка рэспубліканскай алімпіяды на абласной педагагічнай канферэнцыі А.У.Пархамовіч была адзначана спецыяльным дыпломам Магілёўскага аблвыканкама.
У сваёй штодзённай рабоце Алена Уладзіміраўна лічыць галоўным любоў да кожнага вучня, а таксама энергічнасць, цярпенне, адданасць любімай справе, пачуццё гумару, працавітасць і аптымізм … А найлепшай падзякай настаўніку ад вучня — жаданне пераймаць яго веды і навыкі.
Педагог упэўнена, што кожны школьнік у чымсьці таленавіты, не падобны на іншых, трэба толькі своечасова ўбачыць гэтую іскрынку, дапамагчы дзіцяці раскрыць асобу, даць штуршок да новых адкрыццяў і здзяйсненняў. Калі так атрымліваецца, зна­чыць, настаўнік — на правільным шляху.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость