Темы

Першы званок прагучаў у гімназіі горада Кіраўска

Першы званок прагучаў у гімназіі горада Кіраўска

IMG_0082 IMG_0162Першы званок, які 1 верасня прагучаў у гімназіі горада, традыцыйна сабраў вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў на ўрачыстую лінейку. Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава, намеснік начальніка РАУС Мікалай Назарчук, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Маісеенка, інспектар па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАНС Арцём Марозаў.
З Днём ведаў прысутных павіншавала Таццяна Бяляўская, якая, у прыватнасці, акрэсліла значэнне адукацыі, важнасць далейшага прафесійнага выбару сённяшнімі вучнямі. Звяртаючыся да гімназістаў, яна пажадала ім быць дастойнымі гэтага звання, з’яўляцца прыкладам для іншых у вучобе і грамадскім жыцці.
Упершыню парог гімназіі сёлета пераступілі 42 вучні. Для іх — гэта асаблівы дзень: прывычны рытм жыцця ў дзіцячым садку змяніўся для хлопчыкаў і дзяўчынак на школьны: званкі, урокі, перапынкі, першыя настаўнікі… З пажаданнямі дасягнуць вялікіх вяршынь першакласнікі разам са сваімі настаўнікамі выпусцілі ў неба паветраныя шары.
Першы званок, які далі першакласніца Арына Каверзнікава і вучань 11 класса Мікіта Лавіцкі, запрасіў вучняў на першы ўрок “Нам мир завещено беречь!”.
Новы навучальны год — адказная пара не толькі для вучняў. Гэта час клопатаў і трывог для педагогаў і бацькоў, які заўсёды кампенсуецца гонарам за поспехі і дасягненні дзяцей. Няхай гэты час будзе насычаным цікавымі падзеямі, новымі здзяйсненнямі і поспехамі!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость