Темы

Прэмія за ўкладу адукацыю

Прэмія за ўкладу адукацыю

Выпускніца 2025 года Мышкавіцкай сярэдняй школы Ксенія Сібіркова ўдастоена ганаровага звання лаўрэата спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы ў намінацыі “Адукацыя”. Гэта значнае прызнанне яе ўкладу ў развіццё адукацыйных ініцыятыў і актыўную жыццёвую пазіцыю.

Дыплом, які пацвярджае высокую ацэнку яе дасягненняў, Ксенія атрымала ўрачыста ў Дзень народнага адзінства з рук старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Гэтая ўзнагарода стала не толькі прызнаннем яе заслуг, але і важным стымулам для далейшага развіцця, прафесійнага росту і актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

“Для мяне атрыманне такой высокай узнагароды – гэта не толькі велізарны гонар, але і важны стымул працягваць удасканальвацца і ўносіць уклад у грамадскае жыццё, – падзялілася сваімі ўражаннямі Ксенія. – У школе я набыла каштоўныя веды і вопыт, навучылася працаваць у камандзе і заўсёды з задавальненнем прымала ўдзел у значных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне, вобласці, Рэспубліцы. У нашай краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб моладзь магла рэалізаваць свой патэнцыял і дабіцца поспеху. А атрыманае прызнанне маіх заслуг – яшчэ адно таму пацвярджэнне. Разам мы зможам многае!”

Зараз Ксенія – студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Яна актыўна ўдзельнічае ў студэнцкім жыцці, імкнецца ўнесці ўклад у фарміраванне сучаснага адукацыйнага асяроддзя. Свой будучы працоўны шлях дзяўчына ўпэўнена звязвае з прафесіяй настаўніка, лічыць яе не проста працай, а сапраўдным прызначэннем, якое патрабуе адказнасці і любові да дзяцей. На яе думку, менавіта настаўнік фарміруе асобу, натхняе на мары і дапамагае зрабіць першыя крокі да поспеху.
Ксенія Сібіракова – прыклад актыўнай і мэтанакіраванай моладзі, якая не баіцца браць на сябе адказнасць, ставіць амбіцыйныя мэты і дасягае іх.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость