Темы

Сустрэча з дзяцінствам і юнацтвам. Вечары сустрэч выпускнікоў прайшлі ў школах Кіраўшчыны

Сустрэча з дзяцінствам і юнацтвам. Вечары сустрэч выпускнікоў прайшлі ў школах Кіраўшчыны

Штогод у першую суботу лютага ў школах праходзяць традыцыйныя вечары сустрэч выпускнікоў. Сёлета яны сабралі выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў устаноў адукацыі нашага раёна.

«Зноў у школу» – пад такім дэвізам сустракала сваіх выпускнікоў СШ №1. Падчас вечара адпачынку яго ўдзельнікі акунуліся ў свет успамінаў аб школьным жыцці – з урокамі і перапынкамі, адзнакамі і памылкамі, поспехамі і першым каханнем… Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы, менавіта так і сустракаюцца блізкія і дарагія адзін аднаму людзі. Шчаслівыя вочы, задаволеныя погляды настаўнікаў на былых вучняў, школьныя фотаздымкі – усё гэта “здарылася” і пакінула ў сэрцы ўспаміны да наступнай сустрэчы.
Любоў МАРКЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1.

________________________

Свае дзверы для выпускнікоў адчыніла і Баравіцкая СШ. Цяперашнія вучні падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму пад назвай «Прывітанне, школа». Усіх, хто наведаў навучальную ўстанову ў гэты вечар, аб’ядноўвала адзінае – любоў да роднай школы і павага да педагогаў.
Гасцей вітаў дырэктар установы Сяргей Акуліч. Ён адзначыў, што гэтая сустрэча ў чарговы раз падкрэслівае неразрыўную сувязь пакаленняў, педагогі заўсёды рады сваім вучням і поспехам кожнага з іх.

Нікога не пакінуў абыякавым падрыхтаваны школьны фотаальбом, які захоўвае эпізоды з дзяцінства. На працягу вечара выпускнікі дзяліліся сваімі ўспамінамі. Кожны выпуск – гэта цэлая эпоха!
Сёлетняя сустрэча дала старт падрыхтоўцы да юбілейнай даты – у 2024 годзе Баравіцкая СШ адзначыць сваё 100-годдзе.
Любоў ІВАНОВА, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Баравіцкай СШ.

________________________

«Через годы, через расстояния» – пад такой назвай адбыўся вечар сустрэч выпускнікоў у Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Школа аб’яднала выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў. Героямі вечара сталі, вядома ж, юбілейныя выпускнікі.
Вядучымі мерапрыемства былі цяперашнія вучні 11 класа Ангеліна Пыцель і Аліна Ермалаева. Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі музычныя нумары ў выкананні выпускніцы Юліі Гур’янавай і педагогаў. Завяршылася канцэртная праграма школьным вальсам.
Людміла КУДАЕВА, класны кіраўнік 11 класа Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

________________________

Добрыя, шчырыя пачуцці перапаўнялі тых, хто наведаў вечар сустрэч выпускнікоў у СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага. Радасна ад таго, што праз «энную» колькасць год пасля заканчэння школы кожны люты надыходзіць адзіны вечар, які вяртае нас у школьнае мінулае.

Сустрэча выпускнікоў – гэта сапраўднае свята, і адкрылі мы яго, вядома ж, школьным вальсам. Сярод прысутных была паважаная госця – выпускніца 1973 года – Антаніна Леанідаўна Манько. Падумаць толькі – яна скончыла школу 50 год таму! Жанчына з’яўляецца не толькі выпускніцай установы, але і пакінула след у яе гісторыі як настаўніца рускай мовы і літаратуры. Звяртаючыся да прысутных, Антаніна Леанідаўна пажадала ўсім мірнага неба, здароўя і поспехаў.
Каб акунуць выпускнікоў у школьныя часіны, кожны юбілейны выпуск запрашаўся на сцэну для правядзення імправізаванага ўрока. Давялося не толькі ўспомніць школьную праграму, але і праявіць кемлівасць, фізічную падрыхтоўку. А заключны ўрок музыкі правялі з прысутнымі настаўнікамі, якія разам з усёй залай выканалі песню «Как здорово, что все мы здесь, сегодня собрались…».
Таццяна КОРШАК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага.

________________________


«Зноў у школу” – пад такой назвай прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў у Мышкавіцкай СШ. У перапоўненай актавай зале сабраліся былыя вучні школы. Гучнымі апладысментамі прысутныя віталі адзін аднаго, шчыра дзякавалі настаўнікам, якія далі ім пуцёўку ў жыццё. Асаблівай увагі былі ўдастоены тыя, чые выпускі сёлета юбілейныя. Найбольш прадстаўнічымі аказаліся 35-ці і 40-гадовыя выпускі. А сама болей сабралася былых вучняў, якія пакінулі сцены школы 20 год таму (на верхнім фота). Дарэчы, з’ехаліся яны, каб сустрэцца з юнацтвам, з самых розных куткоў не толькі Беларусі, а і свету: з Масквы, Партугаліі, Нідэрландаў… А з тымі, хто не змог прыехаць, была наладжана відэасувязь.
Акунуцца ў мінулае выпускнікам дапамаглі вучні і педагогі школы, арганізаваўшы вялікую канцэртную праграму, у якой удзельнічалі і госці. Хаця наўрад ці каго можна назваць госцем, бо для ўсіх школа – другі дом, з якім звязаны самыя лепшыя ўспаміны. Завяршыўся вечар дружным выкананнем “Гімна выпускнікоў”, пасля чаго перапоўненыя пазітыўнымі эмоцыямі былыя вучні разам з настаўнікамі прайшліся па калідорах роднай школы, пабывалі ў сваіх класных кабінетах, успомнілі гады дзяцінства і юнацтва.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем