Свята “Гуканне вясны”: настаўнікі і вучні Мышкавіцкай СШ адраджаюць народныя традыцыі

Свята “Гуканне вясны”: настаўнікі і вучні Мышкавіцкай СШ адраджаюць народныя традыцыі

У Мышкавіцкай СШ ёсць добрая традыцыя – праводзіць свята “Гуканне Вясны”. Нядаўна з мэтай  адраджэння і ўзнаўлення старадаўніх звычаяў, вучні 5-8 класаў прынялі  актыўны ўдзел ў правядзенні свята. Аб гэтым расказала класны кіраўнік 7″А” класа Наталля ШЧЭРБІЧ.

Працоўны год у старажытных славян вызначаўся тымі натуральнымі падзеямі, што даюцца самой прыродай. Ён падзяляўся на дзве паловы: летнюю і зімовую – і пачынаўся з першага веснавога месяца – сакавіка.

Сярод абрадаў аднымі самымі цікавымі і, напэўна, найважнейшымі былі веснавыя святы. З вясны пачыналіся новыя клопаты аб будучым ураджаі, вясной абуджалася прырода, і ад таго, наколькі цёплай і ўрадлівай будзе вясна, колькі дабра яна прынясе з сабою, залежалі дабрабыт і лад жыцця чалавека. У сакавіку пачынаюць вяртацца з Поўдня жаўрукі, буслы. У гэтыя дні дзяўчаты спявалі песні, заклікаючы вясну прыляцець з цёплым летам, карабамі жыта, лубкамі гарошку. З першых сакавіцкіх дзён і пачынаўся ў старажытнасці цыкл веснавых святаў.

У веснавы цыкл на Беларусі ўваходзілі наступныя абрады: закліканне вясны, велікодны, валачобны, юр’еўскі, куставы, сяміцкі, троіцкі, русальны тыднi.

Першым абрадам, які адкрываў веснавы цыкл, быў абрад гукання вясны. У гэты дзень моладзь збіралася на грудах ці ўзгорках за сялом, а калі іх не было,– на дахах клецяў, пуняў ці на ўзвышшах і тут спявала свае песні, так званыя вяснянкі.

Вучні сёмых класаў падрыхтавалі цікавую праграму, якую адкрылі скамарохі з запрашэннем на свята. Маці Алена блаславіла дзяцей, Іванку, Ганначку і Марыльку “Зіму замыкаці, вясну сустракаці”, дала ім печыва ў выглядзе жаўранкаў,  “Ідзіце на высокія мясціны, уверх і падкідвайце жаўранкаў, каб птушкі ўбачылі, да нас прыляцелі, на сваіх крыльцах Вясну прынеслі”.

Дзеці падкідвалі печыва, гукалі Вясну. Вельмі запамінальны выхад Вясны: з вершамі, загадкамі, з зернем, пажаданнем дабрабыту “Каб кароўкі здаровыя, дамоў вярталiся, ды дарогi не забывалiся. Куркi яечкi неслi”. Адным з персанажаў свята была Зіма, якая не жадала ўстуціць Вясне, доўга “сыпала снег”, але ўсёж з дапамогай дзяцей, перамагла Вясна. На працягу свята удзельнікі і гледачы вадзілі карагод, гулялі ў гульні “Ручаёк”, “Запляці пляцень”, пелі народныя песні.

Завяршылася свята пачастункамі з печыва: блінамі з варэннем, пышкамі, аладкамі з гарачым чаем, якія дапамаглі падрыхтаваць вучням іх бацькі.

Усе атрымалі прыемную асалоду ад свята і гульняў.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024