Темы

Сяброўская сустрэча спартыўных каманд у Паўлавічах

Сяброўская сустрэча спартыўных каманд у Паўлавічах

Сустрэча ПавловичиУ Паўлавіцкай СШ ІМЯ Р.А.Худалеева прапагандзе здаровага ладу жыцця надаецца шмат увагі. Дзякуючы апантанаму ў сваёй справе настаўніку фізічнай культуры і здароўя Валерыю Варонічу слава пра нашых спартсменаў разышлася далёка за межы раёна і вобласці. Спартыўная зала ніколі не пустуе. Вучні нашай школы, а таксама моладзь аг.Паўлавічы і бліжэйшых навакольных вёсак кожны вечар збіраюцца тут, каб наладзіць спартыўныя гульні. Асабліва шматлюдна бывае зімой пасля здачы сесіі, калі амаль кожны выпускнік імкнецца прыйсці ў сваю любімую школу.

Папулярнымі ў нашай школе з’яўляюцца розныя віды спорту, але найбольшую цікавасць выклікае валейбол.
Нядаўна ў спартыўнай зале сабраліся прыхільнікі здаровага ладу жыцця і аматары спорту, каб правесці чарговы юбілейны (дзясяты па ліку) таварыскі турнір па валейболе. У ім прымалі ўдзел чатыры каманды: вучняў, настаўнікаў, выпускнікоў-студэнтаў і былых выпускнікоў, а зараз работнікаў КСУП “Чырвоны баец”. Адны прыйшлі паўдзельнічаць у спаборніцтвах, другія “толькі за перамогай”, але большасць (у тым ліку і балельшчыкі) проста за станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.
Пачатак спаборніцтваў паказаў, што барацьба за перамогу будзе захапляльнай і цікавай. З першай гульні ініцыятыву захапіла каманда КСУП “Чырвоны баец”, у саставе якой былі толькі мужчыны. Не адставала і каманда студэнтаў.
У чарговы раз у якасці суддзі выступіў намеснік дырэктара ДЮСШ Валерый Разумейка, з якім наша школа супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.
Усе каманды паказалі добрую тэхнічную падрыхтоўку. Групы падтрымкі шчыра перажывалі за свае каманды. Кожны забіты мяч выклікаў бурныя апладысменты гледачоў. У зале панавалі смех, шум, радасць.
Але спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы. Як ні імкнуліся да перамогі прадстаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, але пераможная падача мяча Юрыя Макаронка прынесла першае месца самай дружнай і ўпэўненай у сваіх сілах камандзе настаўнікаў. Другімі былі прадстаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, трэцімі – студэнты. Камандзе вучняў, на жаль, не хапіла вопыту і зладжанасці, хаця тэхніку яны паказалі даволі высокую. Дарэчы, самаму маладому ўдзельніку спаборніцтваў было 14 гадоў, а самаму “паважанаму” — 52.
Усе каманды атрымалі каштоўныя і салодкія прызы, а, галоўнае, запал добрага настрою і мора станоўчых эмоцый.
Ала МАКАРОНАК,
настаўніца беларускай мовы,
балельшчык каманды студэнтаў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость