Традыцыйны агляд-конкурс строю і песні прайшоў у СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Традыцыйны агляд-конкурс строю і песні прайшоў у СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, фарміравання патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, гатоўнасці да абароны яе інтарэсаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага адбыўся традыцыйны агляд-конкурс строю і песні. Удзел у ім прынялі 10 каманд вучняў 5-9 класаў.

Рабяты доўга і адказна рыхтаваліся да агляду-конкурсу, і кожны атрад разлічваў на перамогу. Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі іх аднакласнікі, бацькі і настаўнікі. А пераможцаў чакалі дыпломы і салодкія прызы ад ганаровых гасцей – членаў журы.

Кампетэнтнае журы ў складзе начальніка адасобленай групы (Кіраўскага раёна) Бабруйскага АГВК Мікалая Маліноўскага – старшыні журы, старшыні Кіраўскай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Сяргея Максіменкі, старшага інспектара-інжынера ГСіСА Кіраўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Вадзіма Бачкова ацаніла зладжанасць страявога кроку, выкананне каманд, страявой песні, дысцыпліну строю, знешні выгляд каманды і дзеянне камандзіра.

У выніку пераможцам стала каманда дзяўчынак 8 “Б” класа, другое масца заняў 9 “Б” клас, замкнула тройку каманда 5 “Б” класа. Лепшым камандзірам прызнана Вікторыя Шчыгельская, вучаніца 7 “А” класа.

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання старшыня журы пажадаў усім удзельнікам мерапрыемства любіць сваю Радзіму, захоўваць і прымнажаць традыцыі старэйшых пакаленняў, і быць іх дастойной зменай.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем