Темы

“У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны” – тэма першага ўрока новага навучальнага года

“У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны” – тэма першага ўрока новага навучальнага года

Менавіта такую назву меў першы ў новым навучальным годзе ўрок, які прайшоў ва ўсіх школах Беларусі, у тым ліку і на Кіраўшчыне.
Любоў да Айчыны, маральныя і культурныя каштоўнасці беларусаў, зацікаўленасць гісторыяй сваёй краіны, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя народных традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці, адзінства народа – тэмы, на якія педагогі гутарылі са сваімі вучнямі падчас урачыстага ўрока.
Карэспандэнты “Кіраўца” пабывалі на некаторых такіх занятках, якія прайшлі ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Дырэктар навучальнай установы Галіна Русецкая адзначыла, што значным момантам гэтых урокаў была тэма асноўных накірункаў і дасягненняў міралюбівай палітыкі Беларусі.
Настаўнікі даволі скрупулёзна рыхтаваліся да ўрокаў. Шмат размаўлялі з дзецьмі аб гісторыі Беларусі і роднай Кіраўшчыны, аб дзяржаўнай сімволіцы, пачуццях патрыятызму і асабістай адказнасці за будучае роднай зямлі, асноўных ідэях Года народнага адзінства.
Педагагічны калектыў школы ўпэўнены, што любоў да Радзімы выхоўваецца з ранняга дзяцінства. І настаўнікі, і бацькі павінны разам прыкладаць максімум намаганняў, каб падрастаючае пакаленне шанавала зямлю продкаў, імкнулася да ўмацавання дзяржавы і захавання яе суверэнітэту.
Фота Яўгеніі БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость