Темы

У гімназіі Кіраўска прайшло традыцыйнае мерапрыемства «Пасвячэнне ў гімназісты»

У гімназіі Кіраўска прайшло традыцыйнае мерапрыемства «Пасвячэнне  ў гімназісты»

globusyУ гімназіі г.Кіраўска прайшло традыцыйнае святочнае мерапрыемства “Пасвячэнне ў гімназісты”, да якога пяцікласнікі доўга рыхтаваліся і на якім 24 вучні 5 класа былі ўрачыста прыняты ў вялікую дружную гімназічную сям’ю.
Святочная праграма пачалася з выступлення вядучых, якія нагадалі ўсім прысутным пра значнасць школы ў жыцці кожнага чалавека, расказалі пра асаблівасці работы гімназіі, а затым запрасілі на сцэну віноўнікаў урачыстасці, якія спецыяльна да свята падрыхтавалі прэзентацыю, дзе паведамілі пра свой клас і свае захапленні. Пяцікласнікі падарылі гледачам запал бадзёрасці, прадэманстраваўшы вакальныя і харэаграфічныя здольнасці, артыстызм, свой аптымістычны настрой і жаданне атрымліваць веды. Яны далі ўрачыстую клятву імкнуцца да ведаў, быць ветлівымі, не губляць магчымасці рабіць карысныя справы, любіць сваю Радзіму.
Кульмінацыйным момантам свята стала атрыманне гімназістамі знакаў адрознення — шэўронаў з выявай савы, якія ўручыла ім дырэктар гімназіі Галіна Русецкая. Яна павіншавала рабят і іх бацькоў са знамянальнай падзеяй, адзначыўшы, што навучанне — гэта важная ступень у жыцці, а гімназія — дастойная школа. Галіна Іванаўна пажадала ўсім здароўя і выказала ўпэўненасць, што пры жаданні і працавітасці ў вучняў усё атрымаецца. Да віншаванняў далучыліся класны кіраўнік і бацькі.
Свята атрымалася вясёлым, крыху кранальным, выклікала шмат цёплых пачуццяў і пакінула добрыя ўражанні.
Алена ПАЦЫЕНАК, класны кіраўнік 5 класа.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость