Темы

У Кіраўскім ліцэі №15 адбылося свята «Выпускнік-2017»

У Кіраўскім ліцэі №15 адбылося свята «Выпускнік-2017»

Лицай-7 Лицай-1 Лицай-2 Лицай-3 Лицай-4 Лицай-5 Лицай-6У дзяржаўным прафесійным ліцэі №15 адбылося свята «Выпускнік-2017». Аб гэтым рэдактару інтэрнэт-рэсурса «Кіраўца» расказала намеснік дырэктара ўстановы Жанна Каранкевіч.

Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнулася кіраўнік установы Франя Старавойтава, якая пажадала ім здзяйснення мар, пажадала знайсці сваё месца ў жыцці, стаць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, ніколі не забываць родны ліцэй.
Выпускнікоў віншавалі выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, бацькі.
Са сцэны гучалі цёплыя словы:
“Жадаем вам быць моцнымі, упэўненымі ў сваіх сілах! Смела ідзіце ў жыццё, стварайце, будуйце, рабіце дабро, напаўняйце сэнсам кожнае імгненне, кахайце, сябруйце!”
Музычнымі нумарамі парадавалі прысутных Святлана Ліснеўская, Аляксандра Пандзіна, Алеся Клепча, Аліна Мурачкоўская, Ірына Максімава, Валерыя Нікітко, Вікторыя Ільінчык, Анастасія Салановіч.
Асаблівае захапленне выклікала выкананне музычнага нумара маці Святланай Асіпенка і яе дачкой, выпускніцай ліцэя 2017 года, выдатніцай вучобы Аляксандрай Пандзінай. Напрыканцы нумара на сцэну выйшла маленькая дачушка Аляксандры Ева, якая таксама павіншавала маму з выпускам.
Дырэктар ліцэя Франя Старавойтава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер уручылі шэрагу выпускнікоў граматы за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ліцэя і раёна.
На працягу ўрачыстасці ў актавай зале панавала атмасфера шчырай радасці з ноткай суму.
Развітвацца заўсёды цяжка. Выпускнікі пойдуць па жыцці, і кожны з іх панясе з сабой тое, чаму навучылі ў ліцэі.
У добры шлях!

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем