Темы

У Кіраўску адбыўся 1-шы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

У Кіраўску адбыўся 1-шы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

IMG_0477

У мэтах павышэння фінансавай граматнасці сярод школьнікаў 21 кастрычніка на базе гімназіі горада адбыўся 1-шы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці для вучняў 10 і 11 класаў. Удзел у ёй прынялі 23 вучні ўстаноў адукацыі раёна.  

На ўрачыстым адкрыцці алімпіяды з прывітальным словам да яе ўдзельнікаў ад імя Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звярнулася старшыня журы, галоўны спецыяліст эканамічнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Алена Грунінг.
Яна адзначыла, што галоўная мэта правядзення гэтай алімпіяды — павышэнне ўзроўню ведаў вучняў у галіне фінансаў, фарміраванне практычных навыкаў карыстання рознымі фінансавымі інструментамі, фарміраванне ў рабят уяўлення пра банкаўскія прадукты, асаблівасці банкаўскай дзейнасці і многае іншае.
Алімпіяднае заданне складалася з 27 пытанняў, максімальная сума балаў пры ўмове правільных адказаў на ўсе пытанні — 71.
Члены журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі ЦБУ №709 ААТ “ААБ Беларусбанк”, РКЦ №17 ААТ “Белаграпрамбанк”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адзначылі, што ўдзельнікі алімпіяды прадэманстравалі дастаткова высокі ўзровень ведаў — абсалютная большасць канкурсантаў набрала звыш паловы магчымых балаў. Пераможцай алімпіяды стала гімназістка Аліна Чайка. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі гімназіст Павел Хурсаў і вучань Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева Дзмітрый Ляскоў.
Пераможцы былі заахвочаны дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі падарункамі. Яны будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды, які адбудзецца 26 лістапада ў г.Магілёве. Заключны, рэспубліканскі этап пройдзе 16 снежня бягучага года ў г.Мінску.
Пажадаем нашым рабятам далейшых перамог!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.
На здымку: пераможцы алімпіяды Павел Хурсаў, Аліна Чайка і Дзмітрый Ляскоў з прадстаўнікамі банкаў.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость